19 красавiка 2024, Пятніца, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа галоўнай рэдактаркі tut.by накіраваная ў суд

8
Справа галоўнай рэдактаркі tut.by накіраваная ў суд
МАРЫНА ЗОЛАТАВА
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

СК двойчы адмовіў Марыне Золатавай у спыненні крымінальнага пераследу.

Генеральная пракуратура накіравала ў Менскі гарадскі суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да галоўнай рэдактаркі партала tut.by Марыны Золатавай. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства Дзмітрый Брылёў, піша tut.by.

«Сёння ў Менскі гарадскі суд для вызначэння падсуднасці накіраваная крымінальная справа ў абвінавачанні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 425 КК (Бяздзейнасць службовай асобы)», - паведаміў Зміцер Брылёў.

То бок, будзе вызначана, дзе адбудзецца працэс, - і пакуль невядома, колькі часу гэта зойме.

Суразмоўца дадаў, што пракурор не ўбачыў падстаў для змены або скасаванне раней абранай меры стрымання. Як і раней, рэдактарка знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Ведамства прыйшло да высновы, што абвінавачанне выстаўленае абгрунтавана і пацвярджаецца сукупнасцю сабраных довадаў. Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта.

Раней СК двойчы адмовіў Золатавай у задавальненні хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу паводле 86-га артыкула Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, што 7 і 8 жніўня ў офісах tut.by, БелаПАН прайшлі ператрусы. СК расследуе крымінальную справу (арт.349) аб "незаконным доступе" да платнага кантэнту дзяржаўнага агенцтва БелТА.

7 жніўня былі затрыманыя 10 журналістаў і рэдактараў tut.by і БелаПАН. Палову з іх адпусцілі вечарам.

8 жніўня СК затрымаў 3 журналістаў партала realt.by і галоўнага рэдактара гэтага выдання, а таксама рэдактара сайта газеты «Беларусы и рынок» Аляксея Жукава і карэспандэнта «Deutsche Welle» Паўлюка Быкоўскага.

9 жніўня Следчы камітэт затрымаў галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну. У той жа дзень на волю выйшлі рэдактары tut.by і аглядальнік БелаПАН.

10 жніўня на волю выйшлі астатнія журналісты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках