19 красавiка 2024, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увайшла ў топ-10 краін з самай хуткай стратай працоўных рэсурсаў

13
Беларусь увайшла ў топ-10 краін з самай хуткай стратай працоўных рэсурсаў

У нашай краіне імкліва скарачаецца працаздольнае насельніцтва.

Беларусь увайшла ў топ-10 краін свету з самай хуткай стратай працоўных рэсурсаў. Пра гэта сведчыць агляд Global Economy Watch (пераклад - nn.by) кансалтынгавай кампаніі PricewaterhouseCoopers (PwC) за студзень 2019 года.

У гэтым рэйтынгу страты працоўных рэсурсаў першае месца ў свеце заняла Украіна. За ёй ідуць Балгарыя і Румынія.

Таксама ў пералік гэтых краін увайшлі Балгарыя, Румынія, Літва, Вугоршчына, Латвія, Малдова, Харватыя і Расея.

Як адзначаецца ў аглядзе, у 1999 годзе скарачэнне працаздольнага насельніцтва назіралася толькі ў 16 краінах свету. У 2018 годзе такіх краінаў было ўжо 39.

Пры гэтым скарачэнне працоўных рэсурсаў назіраецца ва ўсіх 23 краінах рэгіёну Усходняй Еўропы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках