28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяць змяненняў у атрыманні даведак для пасведчання кіроўцы

15
Дзевяць змяненняў у атрыманні даведак для пасведчання кіроўцы

Змяніўся падыход да допуску да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі катэгорыі «В».

Міністэрства аховы здароўя пастановай ад 6 снежня 2018 года №88 устанавіла пералік захворванняў і супрацьпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, а таксама ўмоў, пры выкананні якіх асобы дапускаюцца на падставе медыцынскiх паказанняў да кіравання, піша tut.by.

Ірына Болдырава, кансультантка ўправы медыцынскай экспэртызы галоўнай ўправы арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспэртызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя, распавяла, што цяпер падыход да допуску да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі катэгорыі «В» стаў больш ліберальным. Пры гэтым пры атрыманні катэгорый «С» і «D» ён застаўся ранейшым, бо там ідзе гаворка пра бяспеку перавозкі грузаў.

1. Допуск да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі катэгорыі «В» будзе ажыццяўляцца без уліку «найму на працу». Гэта патрабаванне прыбралі.

2. З пастановы цяжарныя з пасведчаннем кіроўцы катэгорыі «В», без абмежаванняў у тэрміне цяжарнасці змогуць кіраваць легкавымі аўтамабілямі. Раней гэта было забароненае з 30-га тыдня цяжарнасці.

3. Тэрмін дзеяння меддаведкі кіроўцы, як і раней, вар'юецца ад 1 года да 5 гадоў у залежнасці ад наяўнасці захворванняў у кіроўцаў. Пры гэтым пры пэўных захворваннях ён свой.

4. Сам па сабе парадак агляду і праца камісій не змяніліся. Гэта значыць, ахвотны кіраваць аўтамабілем павінен атрымаць выпіску з паліклінікі па месцы жыхарства, а затым прайсці абследаванне ў камісіі, як і раней.

5. Пры некаторых захворваннях павялічаны тэрміны пераагляду. Напрыклад, пры інфаркце міякарда раней гэта трэба было рабіць кожны год, цяпер - першыя два гады - штогод, а затым раз на два гады. Пры гэтым пасля інфаркту міякарда за стырно дапускалі праз год, цяпер з улікам стану - праз шэсць месяцаў.

6. Дакумент пашырае медыцынскiя паказанні для кіроўцаў-інвалідаў. Размова ў тым ліку ідзе пра людзей з парушэннямі функцыі апорна-рухальнага апарата. Цяпер яны змогуць працаваць па спецыяльнасцях кіроўцаў. Гэта навіна таксама тычыцца і людзей з глухатой. Цяпер яны могуць працаваць таксістамі. Раней гэта было забаронена - нягледзячы на гэта ў онлайн-сэрвісах па пошуку аўто працуе нямала людзей з абмежаваннямі па слыху.

7. Людзі з двухбаковай глухатой раней праходзілі медагляд для катэгорыі «В» раз на два гады, цяпер будуць раз у паўтара.

8. Пры анкалагічных захворваннях раней людзі маглі вадзіць аўто толькі пасля лячэння і на падставе заключэння анколага і пры ўмове рэмісіі захворвання. Цяпер гэта магчымае ва ўсіх выпадках, акрамя IV клінічнай групы рака. Гаворка ідзе пра хворых, якія атрымліваюць паліятыўную дапамогу. Пры гэтым IV клінічная група не адно і тое ж, што IV стадыя рака.

9. У плане гледжання, са слоў Ірыны Болдыравай, перагледзелі моманты, звязаныя з палямі гледжання і тэрмінамі назірання пасля аператыўных умяшанняў. Пры гэтым змены неістотныя, бо захворванні, звязаныя са зрокам, могуць істотна паўплываць на бяспеку кіравання.

Пастанову апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі 4 студзеня. Яна ўваходзіць у дзеянне праз 15 дзён пасля апублікавання.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках