20 красавiка 2024, Субота, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аплаціў адзін раз, а грошы спісалі тройчы»

4
«Аплаціў адзін раз, а грошы спісалі тройчы»

Чаму скардзяцца пасажыры менскага метро.

«Прыклаў банкаўскую карту, каб прайсці ў метро, знялі як за траіх. Пакуль ехаў, пакапаўся ў SMS, высветлілася, гэта не першы раз. Сварыцца не стаў, спяшаўся на працу», - у міліцыю працягваюць паступаць такія скаргі ад незадаволеных пасажыраў, распавёў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» прэс-сакратар Менскага метрапалітэна Андрэй Дроб. Спецыялісты нагадваюць, што банк, які абслугоўвае метрапалітэн, аб'ядноўвае некалькі паездак і можа спісаць суму за праезд праз дзень ці два, паведамляе tut.by.

- У міліцыю паступаюць заявы аб крадзяжы або неправамерным спісанні сродкаў падчас праходжання праз турнікет. На кожную заяву праводзіцца праверка, але ніякіх нараканняў з боку наглядных органаў няма, - распавядаюць у эфіры.

Спецыялісты метрапалітэна нагадваюць, што з мінулага года ўведзеная новая сістэма спісання грашовых сродкаў. Некалькі паспяховых аплат праезду, учыненых на працягу 48 гадзін, аб'ядноўваюцца ў адну транзакцыю, пасля чаго грошы спісваюцца з рахунку.

- На гэтым этапе максімальную колькасць аперацый, якія могуць агрэгавацца ў адну транзакцыю - не больш за тры паспяховыя аплаты праезду. Зыходзячы з дзейнага тарыфу за праезд у метро 65 капеек, сума адной транзакцыі не перавышае 1 рубель 95 капеек, - тлумачыць прэс-служба метрапалітэна.

Таксама спецыялісты нагадваюць пасажырам, што, каб пазбегнуць непажаданага спісання грашовых сродкаў неабходна прыкладаць да валідатара толькі тую карту, з дапамогай якой аплачваецца праезд.

Менчуні, якія сумняваюцца ў сумленнасці спісанняў, могуць зарэгістравацца на сайце paybycard.by і стварыць свой асабісты кабінет. Там ёсць магчымасць прывязаць сваю банкаўскую карту і адсочваць усе аплаты ў метрапалітэне аж да секунд праходу праз турнікет.

Нагадаем, што з 11 студзеня 2019 года на турнікетах станцый Менскага метрапалітэна можна аплаціць праезд бескантактавымі банкаўскімі картамі Белкарт-Maestro. Таксама разлічвацца за праезд без жэтонаў і праязных могуць уладальнікі карт Visa payWave і Mastercard PayPass. Для аплаты праезду дастаткова паднесці банкаўскую карту да валідатара. Акрамя банкаўскай карты, можна скарыстацца смартфонам ці іншым гаджэтам з падтрымкай тэхналогіі NFC.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках