28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Паводле ўзроўню дэмакратыі Беларусь адстае ад Зімбабвэ і Венесуэлы

4
The Economist: Паводле ўзроўню дэмакратыі Беларусь адстае ад Зімбабвэ і Венесуэлы
Фота: «Радыё Свабода»

Апублікаваны «Індэкс дэмакратыі 2018».

Аналітычны аддзел часопіса The Economist апублікаваў «Індэкс дэмакратыі 2018».

У рэйтынгу 165 краін дзве тэрыторыі падзялілі на чатыры групы: поўная дэмакратыя, недасканалая дэмакратыя, гібрыдны рэжым і аўтарытарны рэжым. Беларусь аднеслі да апошняй групы - мы займаем 137-е месца.

Узровень дэмакратыі аналітыкі разлічылі згодна з пяццю крытэрамі, за якія Беларусь атрымала такія ацэнкі:

выбарчыя працэсы і плюралізм (0,92 з 10);

грамадзянскія свабоды (2,35);

функцыянаванне ўрада (2,86);

палітычная ўцягнутасць (3,89);

палітычная культура (5,63).

У выніку Беларусі паставілі агульны бал 3,13 і паставілі на 137-е месца ў рэйтынгу. Мы адстаём ад Венесуэлы і Зімбабвэ, але апярэджваем Кубу, Афганістан, Казахстан і Расею. У мінулым годзе быў аналагічны бал, 3,13. Вышэй за ўсё нас ацэньвалі ў 2014 годзе - 3,69.

«Беларусь, Азербайджан і чатыры дзяржавы Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан) застаюцца дыктатурамі. У большасці з іх лідары застаюцца пры ўладзе некалькі дзесяцігоддзяў. Мы чакаем, што найбліжэйшыя гады рэйтынгі гэтых краін палепшацца нязначна ці не палепшацца наогул, бо ні ў адной з іх не прадбачыцца сур'ёзную імавернасці таго, што да ўлады можа прыйсці палітычная апазіцыя», - пішуць аўтары рэйтынгу.

У заходніх суседзяў сітуацыя значна лепшая: Літва на 36 месцы, Латвія - на 38-м, Польшча - на 54-м. Іх аднеслі да групы краін з недасканалымі дэмакратыямі. Украіна трапіла ў гібрыдны рэжым і заняла 84-ы радок з тым жа агульным балам, што і ў мінулым годзе. Расея на 144 месцы, а ў мінулым годзе была на 135-м.

Самыя дэмакратычныя краіны свету, зразумела, у Скандынавіі: Нарвэгія, Ісландыя, Швэцыя, Новая Зеландыя і Данія. Горш за ўсё справы ідуць у КНДР, Сірыі, Дэмакратычнай рэспубліцы Конга (як іранічна), Цары і Чадзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках