19 красавiка 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвайшла ў пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў аграпрадукцыі ў ЕЗ

14
Украіна ўвайшла ў пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў аграпрадукцыі ў ЕЗ

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Еўракамісіі.

Украіна стала адным з пяці найбуйнейшых экспарцёраў аграрнай прадукцыі ў краіны ЕЗ.

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Еўракамісіі аб стане гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй у перыяд з лістапада 2017 да кастрычніка 2018 года.

Як адзначаецца, аграрны імпарт у ЕЗ з трэціх краін у згаданы перыяд зменшыўся на 2,5% у параўнанні з аналагічным перыядам год таму і склаў 115,2 млрд еўраў.

«Найбольш важнымі крыніцамі паходжання аграрнага імпарту ў ЕЗ у апошнія 12 месяцаў застаюцца Бразілія (12 млрд еўраў) і ЗША (11,5 мільярда еўраў), за імі ідуць Кітай, Аргенціна, Украіна, Швейцарыя, Турцыя і Інданезія, на кожную з якіх прыпадае ад 4,4 да 5,5 млрд еўраў», - гаворыцца ў даследаванні.

Разам з гэтым экспарт украінскай аграпрадукцыі ў ЕЗ у 2017-2018 годзе ў параўнанні з папярэднім аналагічным перыядам знізіўся з амаль 5,4 млрд еўраў да крыху больш за 5,1 млрд.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках