25 красавiка 2024, Чацвер, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеcь Краўцэвіч: Пароль паўстанцаў Каліноўскага - «Люблю Беларусь»

4
Алеcь Краўцэвіч: Пароль паўстанцаў Каліноўскага - «Люблю Беларусь»
АЛЕСЬ КРАЎЦЭВІЧ

Удзельнікі паўстання 1863-64 гадоў думалі найперш пра Вялікае княства Літоўскае.

Прафесар, доктар гістарычных навук, «дэпутат» Ігар Марзалюк апублікаваў артыкул у «Настаўніцкай газеце», у якім сцвярджае, што Кастусь Каліноўскі змагаўся не за беларускую, а за польскую ідэю, а самое паўстанне было чыста польскім. Публікацыю беларускага гісторыка і «дэпутата» пракаментаваў у эфіры «Белсата» прафесар, доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

На думку Алеся Краўцэвіча, Ігар Марзалюк б’е ў падмурак беларускай нацыянальнай гісторыі.

«Тое, што піша спадар Марзалюк, – выхапленыя з кантэксту нейкія факты, нейкія тэксты. Яны не адпавядаюць даследаванням рэальных спецыялістаў па XIX стагоддзі. З гэтым не варта нават спрачацца. Сэнс выступу Ігара Марзалюка – не навуковы, а чыста ідэалагічны», – сцвярджае Краўцэвіч.

«Удзельнікі паўстання 1863–64 гадоў думалі ў першую чаргу пра Вялікае княства Літоўскае – гэты быў перыяд, калі не быў сфармаваны беларускі нацыянальны рух», – нагадвае Краўцэвіч. – «Каліноўскі заклаў падставы народніцтва, ён стаіць у вытокаў беларускага нацыянальнага руху. Пароль паўстанцаў – «Люблю Беларусь». Ён звяртаўся па-беларуску да людзей, ён меў на ўвазе гэтую Беларусь. Прафесар Смалянчук знайшоў у архівах лісты сям’і Каліноўскага, дзе яго называлі менавіта Кастусём, а не Вікенціем».

Паводле Алеся Краўцэвіча, Ігар Марзалюк стаў закладнікам дзяржаўнай ідэалогіі.

«Ён можа б і хацеў ухіліцца ад такіх выказванняў, але не можа, бо мусіць даказваць, што ён свой. Свой сярод чужых».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках