У Беларусі зноў падаражэў бензін
17- 30.09.2018, 9:58
- 21,719
У Беларусі 30 верасня чарговы раз выраслі раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва.
"Кошт паліва на аўтазаправачных станцыях з 30 верасня змяняецца на 1 капейку. Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,37, АІ-95-К5-Еўра – Br1,45, АІ-98-К5-Еўра – Br1, 66, ДП – Br1,45", – гаворыцца ў паведамленні канцэрна "Белнафтахім".
Ва ўстанове адзначылі, што пастанова пра павышэнне коштаў на паліва прынятая для кампенсацыі ўзрослых выдаткаў НПЗ з улікам росту кошту на нафту.
У 2018 годзе бензін падаражэў ужо 17 раз. Апошнім разам кошты на паліва выраслі з 23 верасня.