25 красавiка 2024, Чацвер, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дай Дарогу!» выступілі ў Менску пад бел-чырвона-белымі сцягамі

3
«Дай Дарогу!» выступілі ў Менску пад бел-чырвона-белымі сцягамі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Берасцейскі гурт прэзентаваў новы кліп.

Берасцейскія панкі «Дай Дарогу!» 28 верасня выступілі з вялікім канцэртам у гонар сёмага дня нараджэння менскага клуба Re: public і прэзентавалі новы кліп, піша «Новы час».

На разагрэве выступалі хлопцы з «Без Білета» з касмічнай праграмай. Тэксты песень «Дай Дарогу!» паднімаюць шматлікія праблемы, якія тычацца амаль кожнага беларуса. Гэта і прызыў у войска, і пошук працы, і нізкія заробкі і г.д.

Фото: novychas.by

На гэты раз музыкі прэзентавалі кліп на песню «Дапамажы». Герой відэа піша ліст на імя Лукашэнкі і просіць дапамогі ў набыцці кватэры, але робіць геніяльнае навуковае вынаходніцтва. Атрымаўся моцны сацыяльны ролік з элементамі фантастыкі.

Фото: novychas.by
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках