20 красавiка 2024, Субота, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: «Чорныя лебедзі» вылецелі і па Лукашэнку

25
Яўген Афнагель: «Чорныя лебедзі» вылецелі і па Лукашэнку
ФОто: onliner.by

Дыктатура ў Беларусі прабіла чарговае дно.

Днямі Менгарвыканкам прыняў пастанову аб руйнаванні будынкаў KFC і Burger King у Каменнай Горцы, якія належаць прыватнай кампаніі «Рэві Тар Інвест».

Афіцыйна чыноўнікі спасылаюцца на фармальныя «парушэнні», дапушчаныя самімі ж уладамі пры складанні дамоў 10-15 гадоў таму. Але ў кулуарных размовах паведамляюць, што пастанова была прынятая «на самым версе».

Сапраўды, у няласку кампанія трапіла ў 2015 годзе пасля таго, як адмовілася зруйнаваць свае кавярні ля выхаду са станцыі «Усход» на патрабаванне Сербскай фірмы «Замекс Інвестмент», падкантрольнай сербскім сябрам Лукашэнкі Багалюбу і Драгаміру Карычам.

Не так даўно дыктатар заяўляў, што ягоны галоўны страх – эканоміка. Навошта рэжыму ў такія, з ягоных жа слоў няпростыя часы, спатрэбіўся яшчэ адзін скандал? Сітуацыю для сайта Charter97.org каментуе каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель:

- Дыктатура ў Беларусі прабіла чарговае дно. Асабліва смешна чытаць аргументы Менгарвыканкама ў выпадку з KFC і Burger King на Каменнай Горцы тым актывістам, якія ўжо чацвёрты месяц удзельнічаюць у акцыях у Курапатах. Чаму б не выкарыстаць гэтыя прынцыпы да «рэстарацыі на касцях»?

Усё проста - ніякіх прынцыпаў і няма. Пасля цынізму ўладаў з сітуацыяй у Курапатах заявы пра нейкія «аўкцыёны» 11-гадовай даўніны гучаць проста недарэчна.

Сістэма настолькі прагніла і захлусілася, што раскідвае сябе сама. Пачуццё ўсёдазволенасці прытупляе і аслабляе, прыводзіць да дэградацыі ўлады. І тады яна амаль на роўным месцы пачынае дапускаць фатальныя памылкі, якая вядуць да незваротных наступстваў. Так, напрыклад, здарылася з рэжымам Януковіча ва Украіне або ўрадам Саргсяна ў Арменіі.

Больш чым упэўнены, свая зграя «чорных лебедзяў» вылецела і за Лукашэнку. Рэжым праз свае супярэчлівыя і дурныя ўчынкі нажывае новых ворагаў, становіцца ўсё больш нязграбным і ўразлівым. Дыктатар здае пазіцыі даслоўна на вачах за апошнія месяцы: дзейнічае ўсё больш нязграбна, не задумваецца аб тым, што пра яго думаюць людзі, хавае сапраўдныя матывы сваіх учынкаў спехам змантажаванай клаунадай – як у выпадку з «разносам» у Воршы.

Нам трэба быць вельмі ўважлівымі: серыя такіх памылак можа прывесці Лукашэнку да краху. Чарговая канфіскацыя прынадных кавалкаў сталічнай зямлі - яшчэ адзін «званочак» да дыягназу нашага «пацыента».

- Ці стане гэта «званочкам» для інвестараў, для міжнародных структур, для еўрапейскіх палітыкаў?

- Мы кожны дзень атрымліваем пацвярджэнні таго, што жывем не ў цывілізаванай дзяржаве, а ў састарэлым балагане аднаго актора, які прадаўжае граць усім абрыдлую п'есу «затое ў нас стабільнасць».

Самае горкае і смешнае ў гэтым тое, што ў так званую «стабільнасць» даўно не вераць тыя, каго яна, па ідэі, павінна вабіць. Інвестары абыходзяць Беларусь бокам, як гіблае месца. Дзяржпрадпрыемствы, якія маглі прыцягнуць замежны капітал гадоў 20 таму здрахлелі і ператварыліся ў груду хломасту, у які ніхто не захоча ўкласці ні цэнта.

А потым Лукашэнка прыязджае ў чарговы райцэнтр і здзіўляецца: «вэрхал, пацукі і прэзерватывы». Ды ўсё ж ведаюць, што ён сам зладзіў у краіне вэрхаў і распладзіў пацукоў. Сёння, пасля чарговай гісторыі з канфіскацыяй рэстарацый, кожнаму зразумела, што замест інвестараў у непасрэднай блізкасці ад Драздоў, ды і на саміх драздоўскіх пляцах, сабралася сумнеўная публіка, якая проста руйнуе краіну.

Лукашэнка, напэўна, не задумваецца, што гэтыя дачаснікі, якім ён цяпер раздае надзелы Менскай нерухомасці, здадуць яго пры першым зручным выпадку - як толькі крэсла пад ім захістаецца трохі мацней. Тады, на судовых працэсах, мы даведаемся шмат новага і цікавага.

Што тычыцца міжнародных структур і заходніх палітыкаў, то для іх ужо не «званочак» празвінеў, а ўжо некалькі разоў, і толькі з пачатку гэтага года, прагрымеў набат.

24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў найбуйнейшы незалежны навінавы рэсурс «Хартыю-97». Блакаванні таксама зазаналі сайты Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, прафзвязу РЭП, «Беларускі партызан». Журналістаў-фрылансераў і незалежных блогераў увесь час затрымліваюць і душаць штрафамі, а 19 красавіка прынялі «драконаўскі закон» аб СМІ. Лідары найбуйнейшага незалежнага прафзвязу прысуджаныя да абмежавання волі тэрмінам на чатыры гады. Ладзяцца правакацыі супраць палітвязняў.

Якія яшчэ «званочкі» патрэбныя, каб іх пачулі еўрапейскія палітыкі, якія цяпер хаваюць галаву ў пясок, у той час як Лукашэнка здае рэшткі беларускай незалежнасці? З рэжымам, якія дзейнічае такімі метадамі супраць грамадзян унутры краіны, гуляць у «дыялог» бессэнсоўна.

- Як далёка, на вашу думку, можа зайсці сітуацыя з беззаконнем у сферы нерухомасці ў Беларусі?

- Настолькі далёка, наколькі мы дазволім ёй зайсці. Нядаўна быў падпісаны так званы ўказ «аб старых і нежылых дамах». Галоўны яго сэнс - кожны можа пазбавіцца даху над галавой паводле пастановы камісіі, якая складаецца з мясцовых чыноўнікаў і міліцыі.

Ці гатовыя мы выйсці ў абарону сваіх дамоў? Гэтае пытанне трэба цяпер задаць кожнаму. Бо далей ужо няма куды адступаць.

Рэжым разгойдваецца праз унутраны крызіс, праявы якога мы назіраем у выглядзе шэрагу памылак. Але важна, каб мы таксама не заставаліся абыякавымі назіральнікамі гэтага працэсу.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках