28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху - Пуціну: Ізраіль працягне бараніць свае інтарэсы ў галіне бяспекі

Нетаньяху - Пуціну: Ізраіль працягне бараніць свае інтарэсы ў галіне бяспекі
Біньямін Нетаньяху
ФОТА З САЙТА EADAILY.COM

Прэм'ер-міністр Ізраілю заявіў пра рост рызык у рэгіёне праз пастаўкі С-300 Сірыі.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным заявіў, што пастаўкі перадавых сістэм узбраення «безадказным гульцам» павялічваюць рызыкі ў блізкаўсходнім рэгіёне. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-службу кіраўніка ізраільскага ўрада, паведамляе РБК.

Ён падкрэсліў, што Ізраіль працягне бараніць свае інтарэсы ў галіне бяспекі.

Раней у панядзелак, 24 верасня, міністр абароны РФ Сяргей Шайгу распавёў пра тое, што для ўзмацнення баяздольнасці Сірыі ў адказ на катастрофу Іл-20 на працягу найбліжэйшых двух тыдняў паставіць у арабскую рэспубліку зенітна-ракетны комплекс С-300. Кіраўнік расейскага ведамства падкрэсліў, што гэтая мера павінна «астудзіць гарачыя галовы і ўтрымаць ад неабдуманых учынкаў».

Расейскі прэзідэнт заявіў, што пастаўка С-300 Сірыі – адэкватны крок у сітуацыі, якая склалася.

17 верасня ў небе над Сірыяй ля ўзбярэжжа Міжземнага мора быў збіты расейскі Іл-20. На яго борце знаходзіліся 15 вайскоўцаў, усе яны загінулі. Адказнасць за тое, што здарылася Расея ўсклала на Ізраіль. Ізраіль сваю віну адхіляе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках