19 красавiка 2024, Пятніца, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд вынес прысуд галоўнаму выратавальніку ў Маладэчне

5
Суд вынес прысуд галоўнаму выратавальніку ў Маладэчне
ФОТА: BOBR.BY

Таксама вынесены прысуд кіраўніку маладэчанскіх электрасетак.

21 верасня суд вынес прысуд экс-начальніку Маладэчанскага гаррайаддзела надзвычайных сітуацый, а таксама былому кіраўніку мясцовых электрасетак. Паводле абвінавачання, абодва дамовіліся ўтаіць факт пажару ў навучальным цэнтры энэргетыкаў, паведамляе суд.

Справу ў дачыненні да двух начальнікаў разглядалі ў судзе суседняга, Валожынскага раёна. Фігуранты - экс-кіраўнік Маладэчанскага гаррайаддзела надзвычайных сітуацый, а таксама былы дырэктар філіяла «Маладзечанскія электрасеткі» РУП «Мінскэнерга».

Паводле матэрыялаў справы, у жніўні 2017-га начальнік ад МНС выязджаў на месца ўзгарання лазні, якая належыць энэргетыкам і знаходзіцца на тэрыторыі вучэбнага цэнтра. Ён паддаўся ўгаворам з боку дырэктара электрасетак і распарадзіўся ўнесці недакладныя звесткі, каб схаваць факт здарэння. Хоць такія звесткі падлягаюць ўліку.

У выніку суд прызнаў выратавальніка вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў «з іншай асабістай зацікаўленасці» і прысудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі. Яму нельга на працягу пяці гадоў займаць кіруючыя пасады.

Энэргетыка асудзілі за падбухторванне да перавышэння паўнамоцтваў, а таксама незаконнае захоўванне боепрыпасаў. Прысуд - 3 гады пазбаўлення волі і пяць гадоў забароны займаць пэўныя пасады.

Пры гэтым фігуранты не паедуць за краты: суд пастанавіў адтэрмінаваць выкананне асноўнага пакарання на два гады. Мужчыны цяпер не могуць свабодна мяняць месца жыхарства і выязджаць па асабістых справах за межы раёна (горада) больш чым на месяц. Яны абавязаны перыядычна з'яўляцца на выклік, а «ў вольны ад працы час» адпрацаваць яшчэ 60 гадзін на грамадскіх працах.

Прысуд пакуль не ўвайшоў у дзеянне і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках