20 красавiка 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агучаны прысуд паводле справы ўкраінскага топ-мэнэджара і МТЗ

1
Агучаны прысуд паводле справы ўкраінскага топ-мэнэджара і МТЗ
ФОТА: С. КОСЦІНА

24 верасня суд Ленінскага раёна абвясціў прысуд тром супрацоўнікам МТЗ і дырэктару ўкраінскага «Завода уцяжарвальнікаў».

Беларусы прысуджаныя да тэрмінаў ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі, а замежнік аштрафаваны на суму, эквівалентную 25 тысячам даляраў. Пра гэта паведамляе прэс-служба суда.

У лістападзе 2017-га не вярнуўся з камандзіроўкі дырэктар украінскага Завода ўцяжарвальнікаў Аляксандр Скіба. Ён ездзіў на беларускі МТЗ, куды прадпрыемства пастаўляла сыравіну. Высветлілася, яго за дачу хабару затрымаў КДБ Беларусі.

За кратамі разам з грамадзянінам Украіны таксама апынуўся галоўны металург МТЗ Андрэй Карась і яго сын (работнік аднаго з цэхаў), а таксама начальнік упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Следчыя расказалі: металург атрымаў ад украінца хабар на суму больш за 16 тысяч даляраў (большая частка была перададзеная праз сына металурга), а начальнік забеспячэння атрымаў яшчэ 8 тысяч. Паводле абвінавачання, за гэта лабізм інтарэсаў украінскага завода.

У выніку суд прызнаў украінца Аляксандра Скібу вінаватым у дачы хабару. Яму пагражала абмежаванне або пазбаўленне волі, але ён атрымаў пакаранне ніжэй прадугледжанага мінімуму - штраф 49 тысяч рублёў. Суд улічыў выключныя акалічнасці паводле справы, якія «істотна памяншаюць ступень грамадскай небяспекі дзеі» (паводле арт. 70 КК РБ).

Галоўны металург завода Андрэй Карась прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі за атрыманне хабару і дапамогу ўкраінцу ў дачы хабару начальніку ўпраўлення забеспячэння. У мужчыны канфіскуюць усю маёмасць, яму ж забаронена на працягу пяці гадоў займаць пэўныя пасады.

Начальнік упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння асуджаны на 5 гадоў за атрыманне хабару. Канфіскуюць усю маёмасць, забаронена пяць гадоў займаць пэўныя пасады.

Сын галоўнага металурга прызнаны пасярэднікам пры перадачы хабараў, за што асуджаны на 4 гады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках