24 красавiка 2024, Серада, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін - Нетаньяху: Дзеянні ВПС Ізраіля сталі асноўнай прычынай трагедыі Іл-20

Пуцін - Нетаньяху: Дзеянні ВПС Ізраіля сталі асноўнай прычынай трагедыі Іл-20

Прэм'ер-міністр Ізраіля і прэзідэнт РФ правялі тэлефонную размову.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху патэлефанаваў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, каб абмеркаваць сітуацыю са збітым у Сірыі расейскім самалётам Іл-20.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.

Ізраільскі прэм'ер яшчэ раз выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце самалёта, гаворыцца ў паведамленні.

Бакі абмеркавалі абставіны інцыдэнту з улікам таго, што перададзеная ізраільскімі вайскоўцамі інфармацыя аб аперацыях іх авіяцыі над Сірыяй разыходзіцца з высновамі Мінабароны Расеі.

«Расейскі бок зыходзіць з таго, што менавіта дзеянні ВПС Ізраіля сталі асноўнай прычынай трагедыі», - падкрэсліваюць у Крамлі.

Пуцін падчас размовы адзначыў, што прынятыя Масквой пастановы для ўмацавання сірыйскай СПА - адэкватныя сітуацыі і накіраваныя на прадухіленне такіх пагроз.

Як заявіў у панядзелак міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, Расея перадасць сірыйскаму войску комплекс С-300 цягам двух тыдняў у сувязі з інцыдэнтам са збітым расейскім самалётам Іл-20.

Расейскі Іл-20 з 15 вайскоўцамі на борце збілі над Міжземным морам зенітным ракетным комплексам С-200, які належыць сірыйскай сістэме СПА.

У Маскве сцвярджаюць, што расейскім самалётам затуляліся знішчальнікі F-16 Ізраіля, якія наносілі авіяўдары па цэлях у правінцыі Латакія.

Ізраіль усклаў поўную адказнасць за збіццё расейскага самалёта Іл-20 у правінцыі Латакія на ўрад Башара Асада.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках