19 красавiка 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падлічваюць страты пасля цыклона «Фаб'ен»

2
У Беларусі падлічваюць страты пасля цыклона «Фаб'ен»
ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Пасля Беларусі цыклон накіраваўся ў Расею.

У Беларусі падлічваюць страты пасля цыклона «Фаб'ен». Ён прыйшоў у нашу краіну ўначы, рухаўся праз Берасцейскую вобласць, поўдзень Менскай, Магілёўскую і Гомельскую вобласці, пасля чаго сышоў у Расею (хуткасць руху цыклона складала блізу 60 км на гадзіну).

Як паведамляе прэс-служба МНС, у Берасцейскай вобласці ратавальнікі і спецыялісты іншых службаў 17 разоў выязджалі на ліквідацыю наступстваў стыхіі. Вецер дасягаў 20 м/с, ён ламаў дрэвы. Былі пашкоджаныя 2 аўтамабілі і 1 будынак. Ніхто з людзей не пацярпеў. БелТА дадае са спасылкай на «Брэстэнэрга», што да 14 гадзін электрычнасць з'явілася ў 25 населеных пунктах, дзе ў час праходжання цыклона адбыліся адключэнні. Гэта ў асноўным Кобрынскі, Бярозаўскі і Пінскі раёны.

ФОТА: 112.BY
ФОТА: 112.BY

У Гомельскай вобласці парывы ветру дасягалі 20 м/с. У Лельчыцкім і Брагінскім раёнах электрычнасць прапала ў 101 населеным пункце. На 15:00 без святла заставаліся яшчэ 67 населеных пунктаў у Лельчыцкім раёне. У Гомелі ўпала дрэва і пашкодзіла аўтамабіль. Дрэвы падалі і ў Магілёўскай вобласці (Бабруйск, Бабруйскі, Магілёўскі і Кіраўскі раёны), ніхто з людзей не пацярпеў.

У Менскай вобласці электрычнасць знікла ў 21 населеным пункце (Барысаў, Жодзіна, Менскі, Любанскі, Пухавіцкі і Смалявіцкі раёны). На 16:00 без святла заставаліся 14 населеных пунктаў.

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў найбліжэйшыя дні тэрыторыя Беларусі будзе заставацца пад уплывам «Фаб'ена», чакаюцца моцныя дажджы, месцамі залевы і шквалісты вецер, інфармуе тэлеканал АНТ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках