29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У інтэрнэце запусцілі сайт у падтрымку палітвязня Іллі Валовіка

У інтэрнэце запусцілі сайт у падтрымку палітвязня Іллі Валовіка
ІЛЛЯ ВАЛОВІК

Сябры актывіста паведамляюць, што на яго ў калоніі ціснуць.

Сябры асуджанага паводле так званай «справы антыфашыстаў» Іллі Валовіка заклікаюць дапамагчы сям'і вязня, якая знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы, паведамляе «Белсат».

Сябры Валовіка паведамляюць, што зняволены мае праблемы са здароўем, а ў калоніі на яго ціснуць. Акрамя таго, цягам апошняга года ён страціў бацьку і бабулю, з якімі яму не далі развітацца.

«Ілля вельмі перажывае, што не меў і не мае магчымасці развітацца з блізкімі людзьмі, - распавядае сяброўка вязня Марына Насенка, - Іллі выпісваюць антыдэпрэсанты. Яму трэба рабіць УГД нырак, бо ў іх камень. Далей, вядома, трэба лячэнне. Лісты яго не даходзяць, яму лісты таксама не ўсе перадаюць».

Маці, жонка і дачка Валовіка знаходзяцца ў вельмі цяжкім фінансавым становішчы, маючы запазычанасці ў крэдытах за паслугі адвакатаў. Рэквізіты для пералічэння дапамогі сваякам можна знайсці на сайце ў падтрымку Валовіка.

У кастрычніку будзе 2,5 года як Ілля Валовік знаходзіцца за кратамі. Ён адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №15 у Магілёве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках