Рассельгаснагляд забракаваў прадукцыю яшчэ аднаго беларускага прадпрыемства
10- 24.09.2018, 14:40
- 17,335
Забарона ўвойдзе ў дзеянне з 25 верасня.
Рассельгаснагляд з 26 верасня забараняе пастаўкі прадукцыі з яшчэ аднаго беларускага прадпрыемства.
Як паведамляе interfax.by са спасылкай на службу, гэта агракамбінат «Зара». Пастанова прынятая ў сувязі з паўторным парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расеі. Гаворка ідзе пра выяўленне какцыдыястатыкаў у мясе птушкі вытворчасці гэтага прадпрыемства.
Акрамя таго, у сувязі з выяўленнем оксітэтрацыкліна ў каўбасных вырабах Слуцкага мясакамбіната Рассельгаснагляд уводзіць рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю прадукцыі гэтага прадпрыемства.
Як удакладняе Рассельгаснагляд, какцыдыястатыкі маюць шырокі спектр негатыўнага ўздзеяння на здароўе чалавека. Вынікам рэгулярнага ўжывання яек і мяса птушкі з іх утрыманнем могуць стаць дысбактэрыёз, зніжэнне імунітэту, прастуды, алергічныя рэакцыі, парушэнне працы ўсіх сістэм арганізма. Тэрмічная апрацоўка мяса і яек не разбурае гэтыя рэчывы.