24 красавiка 2024, Серада, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Ганчарэнка: Капскі думаў, як зрабіць лепш іншым

1
Віктар Ганчарэнка: Капскі думаў, як зрабіць лепш іншым
Віктар Ганчарэнка
ФОТА: GUALTER FATIA/GETTY IMAGES

Яго энэргіі хапала на многіх.

Віктар Ганчарэнка, праводзячы ў апошні шлях сябра і настаўніка Анатоля Капскага, сказаў, што ніколі не зможа змірыцца са стратай, паведамляе pressball.by:

- Анатоля Анатольевіча было так шмат. У яго было столькі энэргіі, любові. Гэтага хапала нам усім. Ён мог адначасова будаваць стадыён, заключаць кантракты, даведвацца, як здароўе мамы, будаваць нейкія бізнэс-планы. І ўсё гэта на працягу дня. Мы ўсёй сям'ёй вельмі яго прасілі: «Вы павінны трошкі сябе берагчы». Але ён не прыслухоўваўся, заўсёды хацеў рухацца наперад. Гэтая энэргія была несуцішнай, яе нельга было ўтаймаваць. Ён ішоў толькі наперад.

І ўсе мы ведаем, што да апошніх дзён ён будаваў нейкія планы на будучыню. Ён не думаў, што яму дрэнна на гэты момант, ён думаў, як зрабіць лепш іншым. Гэты боль, які назаўжды са мной. І гэтая рана ніколі не загоіцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках