28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанскі маршрутнік перамог у судзе «Аператара перавозак»

Аршанскі маршрутнік перамог у судзе «Аператара перавозак»

Вынікі конкурсу на права пасажырскіх перавозак скасавалі.

Эканамічны суд Віцебскай вобласці стаў на бок індывідуальнага прадпрымальніка, маршрут якога пасля перамогі ў конкурсе на права выканання перавозак пасажыраў аўтамабільным транспартам у рэгулярных злучэннях аддалі канкурэнтам праз адсутнасць даведкі, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Конкурс на пасажырскія перавозкі ў Воршы праходзіў 14 красавіка і быў арганізаваны Віцебскім абласным камунальным транспартным унітарным прадпрыемствам «Аператар перавозак». Прадпрымальнік падаў заяўку на адзін з маршрутаў і па выніках конкурсу быў прызнаны пераможцам.

Аднак 23 красавіка пры афармленні пратаколу вынікаў праведзенага конкурсу, простай большасцю галасоў чальцамі камісіі была прынятая пастанова пра нядопуску конкурснай прапановы гэтага ІП да ўдзелу ў конкурсе - падставай стала тое, што ён не даслаў копію даведкі аб валоданні або карыстанні аўтобусам. Маршрут прадпрымальніка аддалі прыватнаму транспартнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Э».

У судовым пасяджэнні, якое адбылося 15 жніўня, ВОКТУП «Аператар перавозак» паказаў, што не ўважае сябе за адказчыка, у задавальненні пазоўных патрабаванняў прасіў адмовіць, бо парушэнняў, якіх дастаткова для скасавання праведзенага конкурсу, няма. Яго падтрымаў прадстаўнік Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, які заявіў, што парушэнняў пры правядзенні конкурсу не было.

Аднак, суд, з улікам довадаў, якія ёсць у матэрыялах справы, прыйшоў да высновы, што адказчыкам пры правядзенні конкурсу былі дапушчаныя істотныя парушэнні, якія паўплывалі на вынікі конкурсу.

Паводле пастановы Эканамічнага суда Віцебскай вобласці вынікі таргоў - конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных злучэннях прызнаныя несапраўднымі. ВОКТУП «Аператар перавозак» абавязалі выплаціць на карысць прадпрымальніка 245 рублёў на кампенсацыю расходаў аплыты дзяржаўнай мыты.

Згодна з заявай, пададзеная ім апеляцыйная скарга пакінутая без разгляду. Пастанова суда першай інстанцыі 19 верасня ўвайшла ў законнае дзеянне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках