25 красавiка 2024, Чацвер, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове адхілілі ад пасады прэзідэнта Дадона

31
У Малдове адхілілі ад пасады прэзідэнта Дадона
ІГАР ДАДОН
ФОТА: EPA

Пастанова была прынятая Канстытуцыйным судом.

У Малдове Канстытуцыйны суд часова адхіліў Ігара Дадона ад пасады прэзідэнта краіны.

Адпаведная пастанова была прынятая на запыт дэпутатаў ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Інтэрфакс.

Пастанова Канстытуцыйнага суда накіраваная на тое, каб даць магчымасць кіраўніку парламента Малдовы ў якасці выканаўцы абавязкаў прэзідэнта падпісаць указ аб прызначэнні міністра аховы здароўя, сацыяльнай абароны і сям'і, а таксама міністра сельскай гаспадаркі, рэгіянальнага развіцця і аховы навакольнага асяроддзя.

Дадон паўторна адмовіўся прызначыць на гэтыя пасады кандыдатаў, прапанаваных прэм'ер-міністрам.

Згодна з заканадаўствам, прэзідэнт мае права адхіліць кандыдатуры, прапанаваныя прэм'ер-міністрам, але толькі адзін раз. Пры паўторным вылучэнні тых жа кандыдатаў ён абавязаны падпісаць указ аб прызначэнні. Калі прэзідэнт і пасля паўторнага вылучэння не падпіша ўказ, то адпаведныя яго паўнамоцтвы пераходзяць да кіраўніка парламента, які можа падпісаць указы замест прэзідэнта.

Прэцэдэнт з часовым зняццем прэзідэнта ад пасады быў створаны пастановай Канстытуцыйнага суда ад 17 кастрычніка 2017 года. Тады прэзідэнт адмовіўся прызначыць прапанаванага кандыдата на пасаду міністра абароны. Пасля гэтага ў студзені 2018 года Канстытуцыйны суд яшчэ раз звярнуўся да такой жа працэдуры пры прызначэнні пяці міністраў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках