Ад цыклона «Фаб'ен» пацярпеў не толькі Менск
3- 24.09.2018, 10:42
- 21,712
Стыхія абрынулася на ўсю тэрыторыю краіны.
Цыклон «Фаб'ен», які наляцеў на Беларусь увечары 23 верасня, абрынуўся дажджамі на ўсю тэрыторыю краіны.
Чытачы nn.by з Берасця паведамляюць, што дождж ідзе з учорашняга вечара.
«Яндэкс» інфармуе ў Менску на 09:30 коркі складаюць 7 з 10 балаў, хоць звычайна ў такі час фіксуецца 4 балы.
Праз дажджы ў сталіцы адбылося больш за дзясятак дробных аварый.