Бэрлусконі заявіў пра намер балатавацца ў Еўрапарламент
5- 24.09.2018, 10:31
- 7,004
Паводле ягоных слоў, Італія сутыкнулася з большай небяспекай, чым камунізм.
Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі плануе вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах у Еўрапарламент.
Са слоў палітыка, "усе просяць мяне пра гэта", паведамляе агенцтва ANSA.
"Нам трэба сур'ёзна да гэтага падысці, калі мы хочам выратаваць Італію", - сказаў Бэрлусконі.
Паводле ягоных слоў, праз 25 гадоў Італія сутыкнулася з большай небяспекай, чым камунізм, дадаўшы, што мае на ўвазе "невуцтва, некампетэнтнасць і сацыяльную нянавісць".
"Я ўсё адно буду ўдзельнічаць у наступных выбарах, каб выратаваць краіну, якую я люблю", - адзначыў ён.
Некалькі гадоў таму Бэрлусконі быў пазбаўлены права балатавацца на выбарах, бо быў прызнаны вінаватым у фінансавых махінацыях. Ён не мог браць удзел у парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў гэтым годзе, і на сёння не можа прэтэндаваць на пасаду прэм'ера і іншыя высокія дзяржаўныя пасады.
У траўні наглядны суд Мілана скасаваў забарону на ўдзел Бэрлусконі ў выбарах. Такім чынам, калі ў Італіі неўзабаве адбудуцца новыя выбары, ён зможа вылучыць сваю кандыдатуру.