16 красавiка 2024, aўторак, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарцы на рэферэндуме адпрэчылі прапановы аб якасці ежы і абароне фермераў

Швайцарцы на рэферэндуме адпрэчылі прапановы аб якасці ежы і абароне фермераў

Выбарцы ў Швайцарыі пераважнай большасцю галасоў адхілілі дзве ініцыятывы аб этычнай і натуральнай ежы.

Выбарцы ў Швайцарыі пераважнай большасцю галасоў адхілілі на рэферэндуме ў нядзелю дзве ініцыятывы аб этычнай і натуральнай ежы.

Папярэднія прагнозы сведчаць, што абедзве прапановы былі адпрэчаныя больш за 60% галасоў, паведамляе BBC.

Гэтыя прапановы былі накіраваныя на паляпшэнне мясцовай сельскай гаспадаркі і распаўсюджванне больш натуральнай прадукцыі. Аднак супраціўнікі ініцыятыў, у тым ліку кіраўнікі бізнэсу і ўрад, раілі людзям галасаваць супраць, бо гэтыя ініцыятывы вялі да падвышэння коштаў і звужэння выбару прадуктаў, а таксама значнай рэакцыі з боку замежных партнёраў.

Першая прапанова патрабавала большай урадавай падтрымкі для натуральнай, прыязнай да жывёл прадукцыі, а таксама больш дэталёвага маркавання на ўпакоўцы, каб людзі ведалі, што яны спажываюць.

Яна таксама заклікала да памяншэння прадуктовых адкідаў і патрабаваў, каб імпартная прадукцыя адпавядала швайцарскім стандартам - для гэтага швайцарскія інспектары павінны былі б правяраць замежных пастаўшчыкоў на адпаведнасць швайцарскім патрабаванням.

Другая ініцыятыва патрабавала значна большай дзяржаўнай падтрымкі для мясцовых фермерскіх гаспадарак, падвышэння тарыфаў на імпарт прадуктаў харчавання і замежнай прадукцыі, якая не адпавядае швайцарскім стандартам.

Першапачаткова выбарцы падтрымлівалі прапановы, аднак у канцы кампаніі перад рэферэндумам яны відавочна змянілі меркаванне, прыняўшы пад увагу перасцярогу ад урада, што прапанаваныя меры немагчыма выканаць. Да таго ж гандляры харчаваннем папярэдзілі, што гэта прывядзе да значнага падвышэння коштаў.

Міністр эканомікі Ёган Шнайдэр-Аман назваў прапановы «небяспечнымі» і сказаў, што яны могуць выклікаць падвышэнне тарыфаў і меры ў адказ ад гандлёвых партнёраў.

Акрамя таго, швайцарцы галасавалі ў нядзелю наконт трэцяга пытання - развіццё сеткі веладарожак. Больш за 70% падтрымалі ідэю ўнесці ў Канстытуцыю развіццё веласіпеднай мабільнасці як прыярытэт у працы швайцарскіх уладаў. Варта адзначыць, што ў Канстытуцыі Швайцарыі ўжо ёсць пункт аб неабходнасці сістэмнай падтрымкі і паслядоўнага развіцця нацыянальнай сеткі пешаходных і турыстычных маршрутаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках