28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Алігархаў раскулачыць»: у Маскве прайшла акцыя пратэсту

2
«Алігархаў раскулачыць»: у Маскве прайшла акцыя пратэсту

Актывісты «Другой России» вышлі да будынка кампаніі СИБУР.

У Маскве затрымалі семярых удзельнікаў «Другой России» падчас акцыі ля нафтахімічнай кампаніі «СИБУР-Холдинг». Пра гэта паведамляе «ОВД-Инфо».

Са слоў прадстаўніцы прэс-службы, а 12:00 актывісты закідалі будынак дымавымі шашкамі, разгарнулі банер «алігархаў - раскулачыць!», запалілі піратэхніку і раскідалі ўлёткі. Затрыманых Міхаіла Акселя, Сяргея Еропкіна, Ганну Шчуку, Аляксандра Рыбкіна, Мікіту Курбатава, Марата Салахіева і Рамана Сарокіна вязуць у аддзел паліцыі па Акадэмічнаму раёну.

У тэлеграм-канале «Кремлевская прачка» з'явілася відэа акцыі, імаверна, з камер назірання ля будынка кампаніі.

Уладальнікам «СИБУР-Холдинг» з'яўляецца бізнэсовец Леанід Міхельсан, які займае трэці радок у спісе самых багатых расейцаў з багаццем блізу $18 млрд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках