20 красавiка 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На імшу Папы Рымскага ў Коўна прыйшло больш за 100 тысяч чалавек

На імшу Папы Рымскага ў Коўна прыйшло больш за 100 тысяч чалавек

У сваёй прамове пантыфік ушанаваў памяць людзей, якія змагаліся за незалежнасць Літвы.

Папа Рымскі Францішак у нядзелю, 23 верасня, падчас апостальскага візіту ў Літву правёў публічнае набажэнства ў парку Сантакас у Коўна. Паводле ацэнкі арганізатараў, на службу прыйшло больш за 100 тысяч чалавек, паведамляе dw.com.

Паводле звестак партала Delfi, квіткі на імшу набылі 90 тысяч чалавек. Людзі пачалі збірацца ў парку напярэдадні каб «заняць лепшае месца і атрымаць магчымасць дакрануцца да папы», паведаміў карэспандэнт выдання.

Пантыфік прыехаў на службу на адкрытым папамабілі, вітаючы прысутных. Перад пачаткам імшы да вернікаў звярнуўся епіскап Кястуціс Кевалас, адзначыўшы, што падтрымка царквы вельмі важная для замацавання свабоды Літвы. «Мы пераадолелі знешнюю акупацыю. Мы ведаем, што значыць стаяць з малітвай нават перад танкамі, што значыць стаяць на «Балтыйскім шляху» і перажываць яднанне», - прыводзіць словы святара агенцтва BNS.

«Літва ўсё ўздрыгвае пры згадванні пра Сібір ці гета»

У сваёй казані пантыфік ушанаваў памяць ахвяраў нацысцкага рэжыму і савецкай акупацыі. «У старэйшых пакаленняў яшчэ засталіся шнары, атрыманыя ў перыяд акупацыі, туга па дэпартаваным, пакутлівая невядомасць пра тых, хто так і не вярнуўся, а таксама сорам за тых, хто быў даносчыкам і здраднікам, - сказаў Францішак. - Коўна ведае пра гэта. Пацвердзіць гэта можа ўся Літва, якая ўсё яшчэ ўздрыгвае пры згадванні пра Сібір ці гета Вільні і Коўна».

Пантыфік таксама заклікаў клапаціцца пра сацыяльна слабыя групы людзей, між іншым этнічныя меншасці, і не паддавацца славалюбству.

Напярэдадні ў Каўнас прыбыла больш за тысячу паломнікаў з Украіны, Беларусі, Польшчы, Латвіі і Расеі, якія былі размешчаныя ў школах. У другой палове дня пантыфік наведае Музей акупацый і барацьбы за свабоду, размешчаны ў былым будынку КДБ у Вільні. Апостальская паездка кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы па краінах Балтыі працягнецца візітам у Рыгу 24 верасня і ў Эстонію - 25 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках