18 красавiка 2024, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран выклікаў еўрапейскіх амбасадараў пасля тэракту на парадзе

2
Іран выклікаў еўрапейскіх амбасадараў пасля тэракту на парадзе

У МЗС выклікалі прадстаўнікоў Нідэрландаў, Даніі і Вялікай Брытаніі.

Міністэрства замежных спраў Ірана выклікала паслоў Нідэрландаў, Даніі і паверанага ў справах Вялікай Брытаніі пасля стральбы падчас вайсковага параду ў Іране, у выніку якой загінулі 25 чалавек.

Пра гэта паведаміла іранскае агенцтва IRNA са спасылкай на прадстаўніка іранскага МЗС (пераклад - eurointegration.com.ua).

Іран сцвярджае, што еўрапейскія краіны перашкаджаюць затрыманню чальцоў тэрарыстычнай групы, якую Тэгеран уважае за вінаватую ў нападзе. Аб якой менавіта групоўцы гаворыцца, не сказана.

«Недаравальна, што Еўрапейскі Звяз не залічвае ўдзельнікаў гэтай групы да тэрарыстычных арганізацый, бо яны яшчэ не ўчынілі тэрактаў на еўрапейскай зямлі», - заявіў прадстаўнік Ірана.

У суботу раніцай невядомыя адкрылі агонь па мірных людзях падчас параду ў іранскім горадзе Ахваз. Як паведаміў пазней губернатар правінцыі Хузестан, усяго было чацвёра нападнікаў.

Адказнасць за тэракт у Ахвазе ўзяла на сябе сепаратысцкая групоўка «Аль-Ахваз», звязаная з саудаўскім рэжымам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках