19 красавiка 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе ў сталоўку!

9
Усе ў сталоўку!
АНДРЭЙ КУРЭЙЧЫК

З нагоды зносу рэстарацый ля метро ў Менску.

Вядомы драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык выказаўся пра пастанову Менгарвыканкама знесці будынка KFC і Burger King у Каменнай Горцы.

На думку Андрэя Курэйчыка, на этапе выдачы зямлі, узгаднення планаў можа быць усё, што заўгодна, але «як толькі паўстала права прыватнай уласнасці, укладзеныя грошы і пабудаваныя аб'екты, калі не было наўпроставага крымінальнага артыкула (а яго не было), прыватная ўласнасць абсалютна недатыкальная».

«Яна недатыкальная. Таму што гэта чужая маёмасць, чужыя грошы, чужая ўласнасць. І з часоў Рымскага права адбіраць яе бязвыплатна, гэта значыць, дарма, у цывілізаваных краінах нельга. Яе можна толькі набыць. Абмяняць. Атрымаць у дар», - напісаў Курэйчык у «Фейсбуке».

Ён мяркуе, што калі зносіць у Менску будынкі паводле эстэтычнай прыкметы, то давядзецца знесці абсалютна ўсё, пабудаванае пры Лукашэнку.

«Так атрымалася, што ніводнага не тое, што прыгожага, проста гарманічнага будынка пры ім узведзена не было. Палац Рэспублікі? Туркменскі палац? Бібліятэка? Нейкая бязладзіца ля цырка? Агідныя скрынкі гандлёвых цэнтраў? Малінаўка-Каменная горка? Паводле эстэтычных крытэраў гэта ўсё пад знос. Я не ведаю ніводнай сталіцы ў свеце, дзе б навабуд быў бы такім выродлівым. Нават Пхеньян, мяркуючы па кадрах, выглядае больш стыльна. А пачаць варта, натуральна, з дома Чыжа, які знішчыў усю панараму Нямігі».

Драматург прыводзіць у прыклад ЗША, дзе «вялікая частка ўсякага горада - гэта вось такія непатрабавальныя гандлёвыя і рэстаранныя павільёны, якія ў нас хочуць знесці, і жылы сектар».

«У гэтых павільёнах адкрываюць самыя розныя рэстаранныя пункты і сэрвісы. Рынак сам рэгулюе, у якім раёне патрэбен Така-Бэл, сушы-бар, а дзе - класічны Дайнер. Таму што людзі хочуць разнастайнасці ў сферы абслугоўвання. На месца бургераў і кебабаў там прыходзяць карэйскія закусачныя, індыйскія рэстарацыі, фрэш-бары, салатэрыі - ідзе сталы апгрэйд кулінарнага досведу. Гэта было б і ў гэтых павільёнах таксама. Замест цяперашніх арандатараў прыйшлі б іншыя і прапанавалі б іншы кулінарны досвед. Цяпер яго не будзе. Усе ў сталоўку!

Людзі сусветных гарадоў не хочуць таталітарнага, кончанага беларускага прынцыпу: сагнаць усіх пад скрынку адзінага гандлёвага цэнтра ў раёне ў адзін фуд-корт, як статак, як свіней... З аднолькавымі столікамі, без вокнаў, без тэрас. У гэтыя гіганцкія сталоўкі.

Эканамічная мэта зразумелая, - тлумачыць Андрэй Курэйчык. - Некалькі набліжаных да ўлады ўласнікаў гіпермаркетаў прыбіраюць канкурэнцыю, каб пампаваць звышпрыбытак са сваіх «трунаў», здымаць вяршкі з велізарных каменных мурашнікаў Малінаўкі, Грушаўкі, Каменнай горкі, дзе сотні тысяч людзей сканцэнтраваныя на малюсенькай плошчы ў бетонных сотах без сферы абслугоўвання, рэкрэацыйных зон і парковак. І для ўлады кантроль над гандлёвымі манапалістамі значна зручнейшы, чым мець справу з тысячамі сярэдніх і дробных прадпрымальнікаў, якія канкуруюць за свайго спажыўца коштам і якасцю.

Выснова такая: стан права (і ў тым ліку права ўласнасці) у Беларусі настолькі ж безнадзейны, як і архітэктурны густ чыноўнікаў... Bad for business. Bad for people»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках