24 красавiка 2024, Серада, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўскладняюць працэдуру выдачы грын-карт

1
ЗША ўскладняюць працэдуру выдачы грын-карт

Новаўвядзенне закране 382 тысячы чалавек на год.

У ЗША абвясцілі аб ініцыятыве, накіраванай на ўзмацненне жорсткасці выдачы віз і відаў на жыхарства (грын-карт) мігрантам, які ўжо жывуць легальна ў краіне.

Пра гэта ідзе гаворка ў апублікаваным міністэрствам унутранай бяспекі дакуменце, паведамляе Politico.

Так, прапануюць адмаўляць суіскальнікам, якія скарысталіся шэрагам захадаў сацыяльнай падтрымкі: атрымлівалі медпаслугі паводле праграмы Medicaid, талоны на харчаванне або сацыяльнае жыллё і г.д. Карыстанне згаданымі паслугамі можа быць расцэненая як «істотны адмоўны фактар» пры разглядзе заяўкі на права сталага знаходжання ў краіне.

У некаторых выпадках мігрантаў могуць папрасіць унесці заклад сумай 10 тысяч даляраў пры разглядзе заявы.

Пастанова можа прымусіць мільёны сем'яў з нізкім дастаткам выбіраць паміж атрыманнем дапамогі ўладаў і сталым пражываннем у Штатах. Праваабаронцы асцерагаюцца, што гэта можа ў перспектыве абмежаваць доступ дзяцей да харчавання і аховы здароўя.

Паводле ацэнак улад, новаўвядзенне закране 382 тысячы чалавек на год.

Пастанова не патрабуе зацвярджэння ў Кангрэсе, але ўваходжанню ў дзеянне будзе папярэднічаць публічнае абмеркаванне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках