29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйск зноў стане абласным цэнтрам?

24
Бабруйск зноў стане абласным цэнтрам?

У Беларусі прапрацоўваюцца варыянты рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення.

Цяпер існуюць значныя адрозненні рэгіёнаў аднаго рангу ў колькасці насельніцтва, узроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця і забяспечанасці інфраструктурай. Яны не адлюстроўваюць працэс раёнаўтварэння, і таму перашкаджаюць комплекснаму развіццю тэрыторыі. Як следства, цяперашняя сістэма АТД не з'яўляецца аптымальнай. Так, напрыклад, чатыры з шасці абласных цэнтраў знаходзяцца на адлегласці больш за 200 кіламетраў ад цэнтра краіны, а 16 раённых цэнтраў размешчаныя бліжэй да Менска, чым да цэнтраў сваёй вобласці, піша «Бобруйский курьер».

Рэформа таксама дазволіла б аптымізаваць колькасць дзяржслужбоўцаў і скараціць выдаткі на іх утрыманне.

Змены АТД можа прадугледжваць аб'яднанне шэрагу гарадоў абласнога падпарадкавання (напрыклад, Бабруйск, Баранавічы, Пінск), а гарвыканкамы абласных цэнтраў - з выканкамамі аднайменных раёнаў.

Раёны з колькасцю жыхароў, меншай за 20 тысяч чалавек таксама мэтазгодна было б аб'яднаць з суседнімі больш буйнымі раёнамі з улікам ужо складзенай транспартнай даступнасцю раённых цэнтраў, вытворчых і сацыяльна-культурных сувязяў. А агульную колькасць раёнаў мяркуецца скараціць да 95 - 100 (цяпер - 118).

На думку навукоўцаў, мэтазгодна стварыць самастойную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку - Менская сталічная акруга ў складзе Менскага раёна, які б аб'яднаў гарадскія спадарожнікі Менска.

Паводле прагнозаў, рэформа можа расцягнуцца як мінімум на дзесяць гадоў. Калі яна будзе ажыццёўленая, замест шасці абласцей (акругаў) з'явіцца 15 - 18 новых з сярэднім радыусам даступнасці ад 43 да 80 кіламетраў.

Такім чынам, Бабруйск можа зноў вярнуць статус абласнога горада, які ён меў з 20 верасня 1944-га да 8 студзеня 1954-га гадоў. Тады Бабруйская вобласць уключала ў сябе 14 раёнаў: Бабруйскі, Глускі, Грэскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Капыльскі, Чырвонаслабодскі, Любанскі, Кастрычніцкі, Асіповіцкі, Парыцкі, Слуцкі, Старадарожскі і Старобінскі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках