18 красавiка 2024, Чацвер, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія краіны свету лідзіруюць у сферы інавацый

4
Якія краіны свету лідзіруюць у сферы інавацый

У першай пяцёрцы чатыры еўрапейскія краіны і адна прадстаўніца Азіі.

Нідэрланды былі самай інавацыйнай краінай у Еўразвязе ў 2018 годзе і другой «паводле інавацыяў» у свеце. У Глабальным індэксе інавацый (Global Innovation Index) першае месца заняла Швейцарыя, 3-е - Швецыя, 4-я - Вялікабрытанія, а замыкае пяцёрку Сінгапур, піша «Европульс».

Усяго ў рэйтынгу ацэньваецца 126 краін. Расея заняла 46-е месца паміж В'етнамам і Чылі. На апошнім месцы - Емен.

Глабальны індэкс інавацый штогод складаюць міжнародная бізнэс-школа INSEAD, Карнелскага ўніверсітэта і Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (WIPO). Яны ацэньваюць інавацыйны патэнцыял краін, абапіраючыся на статыстыку і меркаванні экспэртаў. Сёлета ў даследаванні для індэкса акрамя інавацый агулам разглядаліся і тэхналогіі ў галіне энэргетыкі. Складальнікі адзначаюць, што поспех у развіцці інавацый у наступныя дзесяцігоддзі наўпрост залежыць ад таго, ці будзе ў чалавецтва досыць чыстай і таннай энэргіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках