25 красавiка 2024, Чацвер, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, куды насамрэч сыходзяць беларускі бензін і дызель

10
Стала вядома, куды насамрэч сыходзяць беларускі бензін і дызель

Хто з'яўляецца канчатковым пакупніком беларускіх нафтапрадуктаў.

У 2018 годзе спецэкспарцёр беларускіх нафтапрадуктаў Беларуская нафтавая кампанія (БНК) плануе захаваць пастаўкі паліва на леташнім узроўні - 11 млн тон.

Пра гэта паведаміў журналістам намеснік гендырэктара БНК Сяргей Грыб у кулуарах канферэнцыі «Рынак нафтапрадуктаў і газу Рэспублікі Беларусь: вытворчасць, трэйдынг, раздробны гандаль». Мы паспрабавалі высветліць, хто з'яўляецца канчатковым пакупніком беларускага бензіну, дызеля і мазуту, піша tut.by.

За 8 месяцаў Беларусь экспартавала 9 млн тон нафтапрадуктаў. З іх 8 млн рэалізавала БНК. Асноўныя групы - гэта дызпаліва (34% ад агульнага аб'ёму паставак), мазут (28%) і бензін (22%). Колькі гэта складае ў грашовым вылічэнні? Кампанія прыбытак не раскрывае. Паводле звестак беларускай афіцыйнай статыстыкі, за паўгода Беларусь паставіла на экспарт 6,6 млн т нафтапрадуктаў на 3,36 млрд даляраў.

Паводле звестак Белстата, найбуйнейшымі пакупнікамі беларускіх нафтапрадуктаў з'яўляюцца Нідэрланды і Вялікая Брытанія. Аднак на рынках гэтых краін ніколі не было заўважана вялікіх аб'ёмаў маторнага паліва з Беларусі.

- Гэта пытанне мытнага афармлення, - патлумачыў журналістам Сяргей Грыб.

Справа ў тым, што ў Англіі знаходзіцца адно з прадстаўніцтваў БНК, а ў Нідэрландах, дакладней у порце Ратэрдама - найбуйнейшы хаб, праз які адбываюцца пастаўкі нафтапрадуктаў ва ўсім свеце.

- Мазут традыцыйна ідзе ў Сінгапур, бензін - альбо ў Афрыку, альбо ў Лацінскую Амерыку, альбо ў Штаты. Дызельнае паліва па моры ў Польшчу і Нямеччыну, - расказаў Грыб. - Мы працуем з буйнымі сусветнымі трэйдарамі. Яны практыкуюць у партах узбуйненне партый нафтапрадуктаў. Бывае мяняюць кірункі ў партах. Таму мы можам нават і не ведаць, куды нашы нафтапрадукты сыходзяць.

БНК працуе пераважна праз парты краін Балтыі. За студзень-жнівень праз парты Латвіі экспартавана 2,9 млн тон нафтапрадуктаў, Літвы - за 1 млн т, Эстоніі - 448 тысяч тон.

Раней беларускія нафтапрадукты яшчэ адгружаліся праз парты Украіны. Але сёлета паставак не было. А вось праз парты Расеі было пастаўлена амаль 40 тысяч тон нафтапрадуктаў. Хоць расейскія ўлады намагалі на куды большых аб'ёмах. Расейскія чыгункі нават далі 50% зніжку на транспартаванне. Але пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў на экспарт праз расейскія парты выявіліся эканамічна нявыгаднымі.

- Трэба глядзець на тарыфную палітыку як чыгункі, так і тэрміналаў па перапраўцы. У існы момант, калі ў комплексе разглядаць перапраўку і транспартаванне, выдаткі на пастаўку праз парты Расеі вышэйшыя, чым праз Прыбалтыку, - растлумачыў Грыб.

Аднак, ён адзначыў, што БНК дае «пакупнікам магчымасць выбару партоў пастаўкі і гатовая выканаць іх пажаданні».

Яшчэ адным буйным рынкам для беларускіх (у першую чаргу светлых) нафтапрадуктаў з'яўляецца Украіна. У студзені-ліпені 2018 года Беларусь экспартавала ва Украіну амаль 2 млн т паліва.

Паводле звестак Сяргея Грыба, доля БНК ва ўкраінскім імпарце бензіну складае 81%, у імпарце дызпаліва - 40%. Адбылося невялікае зніжэнне ў аб'ёме рэалізацыі і, адпаведна, у долі на рынку Украіны. Напрыклад, Беларусь саступіла пальму першынства Расеі на рынку дызпаліва. Аднак БНК плануе захаваць свае долі налета. «Наш кошт на існы момант справядлівы», - сказаў Грыб у адказе на пытанне, ці гатовая БНК канкурыраваць па кошту з расейскімі кампаніямі.

Перспектыўнымі ў БНК уважаюць рынкі Польшчы, Чэхіі і Славаччыны. Ужо цяпер 13% імпарту дызпаліва ў Польшчы прыпадае на Беларусь.

- Наша доля там цяпер невялікая. Але гэта ў сувязі з тым, што асноўная доля на існы момант прыпадае на Украіну, - адзначыў Грыб. - Мы ўважаем гэтыя рынкі за перспектыўныя, бо там вялікая доля імпарту, стабільны попыт, ідзе сталы рост ВУП і, адпаведна, спажывання. Таму мы з улікам мадэрнізацыі [беларускіх НПЗ] робім фокус на стабільныя гарантаваныя пастаўкі на гэтыя рынкі, каб у перспектыве, бліжэй да 2020 года, маглі нарасціць туды пастаўкі.

Намеснік гендырэктара БНК ацаніў прырост дызпаліва на заводах у Мазыры і Наваполацку да 2020 года на 3 млн тон. Павелічэнню паставак беларускіх нафтапрадуктаў на рынкі краін Усходняй Еўропы будуць спрыяць адпрацаваныя лагістычныя схемы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках