18 красавiка 2024, Чацвер, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хочуць знесці законна пабудаваныя будынкі на патрабаванне сербскага сябра Лукашэнкі

57
Улады хочуць знесці законна пабудаваныя будынкі на патрабаванне сербскага сябра Лукашэнкі
Фота: onliner.by

Кампанія «РэвіТар Інвест» абскардзіла дзеянні Менгарвыканкама.

Менгарвыканкам патрабуе ад прыватнага унітарнага прадпрыемства «РэвіТар Інвест» знесці аб'екты нерухомасці ля выхадаў са станцый метро «Усход», «Пушкінская» і «Каменная Горка».

Як паведамляе радыё «Свабода», у няласку кампанія патрапіла ў 2015 годзе пасля таго, як адмовілася знесці свае кавярні ля выхаду са станцыі «Усход» на патрабаванне сербскай кампаніі «Зомекс Інвестмент», якая ўваходзіць у склад буйнога інвестара Dana Holdings.

Dana Holdings падкантрольная сербскім бізнэсоўцам, братам Багалюбу і Драгаміру Карычам, якія асабіста знаёмыя з Лукашэнкам. Драгамір Карыч з’яўляецца дэпутатам сербскага парламента, дзе ўзначальвае групу супрацоўніцтва з Беларуссю.

Падчас «парламенцкіх выбараў» 2016 года ў Беларусі ён у якасці назіральніка хваліў высокі прыход на дзяржаўных тэлеканалах. Заходняя прэса называла Карычаў асабістымі банкірамі сям'і сербскага лідара Слабадана Мілошавіча, якога Гаажскі трыбунал судзіў за ваенныя злачынствы ў Косаве.

Dana Holdings выступае заказчыкам найбуйнейшых будаўнічых праектаў у Менску, зацверджаных асабіста Лукашэнкам.

Цяпер аб'екты «РэвіТар Інвест» на станцыі «Усход» напалову не выкарыстоўваюцца праз перашкоды, што ствараюцца ўладамі. Што ж не спадабалася «Зомекс Інвестменту»? У кампаніі атрымаць тлумачэнні не ўдалося.

У аддзеле маркетынгу Dana Holdings сказалі, што праз тэлефон яны нічога каментаваць не будуць. На ранейшы пісьмовы запыт аб будаўніцтве ля дзіцячай чыгункі кампанія так і не адказала.

Уладальнік «РэвіТар Інвест» Сяргей Тарасюк сказаў карэспандэнту «Свабоды», што сербскі забудоўшчык проста не хоча, каб нехта быў побач.

«Хтосьці вялікі будуе, а хто стаіць побач, той закрывае фасады, стварае канкурэнцыю. Яны сказалі, што не жадаюць, каб нехта быў яшчэ. Мы ўсяляк хацелі з імі дамовіцца. Калі не падабаецца, зробім прыгожыя фасады, усё будзе блішчаць. Гэтак жа і зрабілі. Але перамаглі амбіцыі: мы, маўляў, вялікія, стромкія, усё адно вас знясём».

Сяргей Тарасюк прапаноўваў дамовіцца, як гэта прынятае паміж камерцыйнымі суб'ектамі.

«Мы кажам: выкупіце у нас гэты аб'ект або складзіце дамову з горадам, каб нам далі кампенсацыйныя пляцоўкі. Альбо дайце плошчы наўзамен на сваіх гандлёвых цэнтрах. Не, сказалі, не атрымаецца. Мы вас знясём і нічога плаціць не будзем», - сказаў уладальнік «РэвіТар Інвест».

Са слоў Сяргея Тарасюка, сербская інвестар мае праблемы не толькі з ягонай кампаніяй, і «гэта вядомая тэма».

«Гэта нашы рэаліі. Не адны мы пра іх дзіды абламалі. Усе ўсё разумеюць, але кажуць, што не трэба было з імі звязвацца і варта было паставіцца больш сур'ёзна да іх пагроз. Дагэтуль з такім яшчэ не сутыкаліся. Мы пабудавалі дзясяткі аб'ектаў, і ўсе дазволы Менгарвыканкамам былі выдадзеныя.

Чаму нам трэба было баяцца незразумелых метадаў ціску? У нас жа ўсё зарэгістраванае, пабудаванае законна, усе пастановы выкананыя. Усё ў парадку. Чаму мы павінны зносіць свае аб'екты на іх патрабаванне, без кампенсацыі?».

Пасля таго, як кампанія «РэвіТар Інвест» адмовілася выканаць патрабаванне сербскага інвестара, прыйшоў ліст з Менгарвыканкама, у якім гаворыцца, што ўсе яе аб'екты пабудаваныя нібыта самавольна.

«Яны прапанавалі нам самім іх ацаніць і заплаціць у бюджэт горада рынкавы кошт. Гэта значыць, купіце самі свае аб'екты рынкавым коштам. Нам сказалі, што дзесьці наверсе прынятая пастанова. Прайшлі дзясяткі нарадаў, мы нанялі юрыстаў. Але ў выніку ўлады проста скасавалі сваю ж пастанову аб выдачы нам участкаў, аб праве на праектаванне і будаўніцтва. Але мы ўжо пабудавалі будынкі і эксплуатуем іх», - кажа Сяргей Тарасюк.

Суд прызнаў, што Менгарвыканкам скасаваў свае ж пастановы законна. Але будынкі цяпер знаходзяцца ва ўласнасці «РэвіТар Інвеста» і працуюць, як і раней.

«Яны нас палохалі, што далей пазбавяць нас зямельных надзелаў і ўласнасці. Але такога яшчэ, мабыць, не было ў гісторыі незалежнай Беларусі, каб пазбавіць кагосьці ўласнасці! Гэта была б грубая, прыхаваная, беспадстаўная канфіскацыя. Пакуль уласнасці не пазбавілі, аднак прынялі фантастычныя пастановы аб зносе ўсіх «самавольна пабудаваных «аб'ектаў», - сказаў Сяргей Тарасюк.

Тое, што аб'екты пабудаваныя самавольна, можа вызначыць толькі суд, а такіх пастаноў ніхто не прымаў.

«Таму гэта лухта, і патрабаванні Менгарвыканкама мы не выконваем. Сітуацыя цяпер у падвешаным стане. Але яны нам не прадоўжылі арэнду часткі надзелаў, на якіх знаходзяцца два з шасці нашых будынкаў. Атрымліваецца, што гэта самавольны захоп, мы плацім у 20 разоў больш за стаўку зямельнага падатку. Гэта, вядома, балюча, бо даводзіцца плаціць велізарныя грошы. Фактычна Менгарвыканкам касуе свае пастановы, выдадзеныя 15 гадоў таму на ўжо збудаваныя будынкі».

«РэвіТар Інвест» абскардзіла дзеянні Менгарвыканкама ў Генпракуратуры і чакае адказу.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках