28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вымірае з рэкорднай за 10 гадоў хуткасцю

11
Расея вымірае з рэкорднай за 10 гадоў хуткасцю

РФ прадаўжае паскарацца на шляху ў дэмаграфічную яму.

За 7 месяцаў 2018 года натуральнае змяншэнне насельніцтва дасягнула 170 тысяч чалавек і стала рэкордным за 10 гадоў, паведамляе finanz.ru.

Прадаўжаецца спад нараджальнасці, павялічваецца рост смяротнасці, а ў выніку хуткасць, з якой вымірае краіна, дасягнула 5 тысяч чалавек за тыдзень ці 700 чалавек на дзень.

Як паведамляе Расстат, за студзень-ліпень у краіне нарадзіліся 928,9 тысячы чалавек - на 40 тысяч менш, чым год таму. Колькасць памерлых вырасла на 15 тысяч чалавек і дасягнула 1,099 мільёна.

Агулам у краіне смяротнасць перавысіла нараджальнасць у 1,2 разы, але на ўзроўні асобных рэгіёнаў статыстыка блізкая да дэмаграфічнай катастрофы. У кожным трэцім суб'екце РФ памірае людзей у 1,5-2 разы больш, чым нараджаецца.

Колькасць нованароджаных скарачаецца франтальна - у 83 суб'ектах з 85 смяротнасць павялічваецца ў 54 рэгіёнах.

За межамі мегаполісаў краіна паступова ператвараецца ў пустэльню: з моманту развалу СССР насельніцтва Мурманскай вобласці скарацілася на 34%, Сахаліна - на 31%, Архангельскай вобласці - на 26%, паказвае загадчык аддзела міжнародных рынкаў капіталу ІМЭМА РАН Якаў Міркін. Кожнага пятага грамадзяніна страцілі Амурская, Кіраўская, Іванаўская, Цвярская, Тамбоўская і Кастрамская вобласці. Больш чым на 15% скарацілася насельніцтва ў Смаленскай, Уладзімірскай, Разанскай і Арлоўскай абласцях.

Прыток мігрантаў, які выраўноўваў сітуацыю ў гарадах, тым часам скараціўся ў 1,5 разы.

За 7 месяцаў з краін былога СССР у Расею прыехалі 78,6 тысячы чалавек. Гэта кампенсавала натуральнае змяншэнне толькі на 46%. У выніку агульная колькасць насельніцтва пачала скарачацца ўпершыню з 2011 года - на 90,1 тысячы чалавек.

Пры гэтым колькасць прыехаўшых засталася нязменнай (286 тысяч чалавек супраць 289 тысяч), але імкліва паскорыўся адток: год назад на радзіму з РФ з'ехалі 168 тысяч чалавек, а цяпер - 210 тысяч (за студзень-ліпень).

У першую чаргу вяртаюцца мігранты з Украіны: 70,5 тысячы чалавек супраць 42,6 тысячы год таму.

Дэмаграфічная статыстыка выглядае драматычна, кажа дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў.

Прычыны падзення нараджальнасці могуць мець не эканамічнае паходжанне, адзначае ён: скарачаецца колькасць жанчын самага прыдатнага для нараджэння дзяцей узросту - ад 25 да 30 гадоў. Але росту смяротнасці ў нас ужо даўно не было, дадае Трэмасаў: у мірны час гэты працэс звычайна звязаны з эканомікай і адпаведнай зменай якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг.

«Адным з аргументаў падвышэння пенсійнага ўзросту называецца нібыта адбыты і чаканы ў далейшым рост працягласці жыцця расейцаў. Не вельмі зразумела, як працягласць жыцця можа павялічвацца, калі ў нас пачала расці смяротнасць», - рэзюмуе экспэрт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках