28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі медыцынскі стартап трапіў у аўстрыйскі акселератар

Беларускі медыцынскі стартап трапіў у аўстрыйскі акселератар

Партнёры акселератара - найбуйнейшыя фармацэўтычныя кампаніі свету.

Беларуская кампанія Healthy Networks, якая стварыла электронны стэтаскоп для аналізу гукаў лёгкіх і мабільны дадатак да яго, увайшла ў другі набор медыцынскага стартап-акселератара Vienna Health Hub.

Пра гэта піша wallstreet-online.de, тлумачачы, што яна стала адной з адзінаццаці пераможцаў, адабраных журы з сотні заявак, паведамляе belmir.by.

Праграма, якую курыруе венскі hi-tech-інкубатар INiTS, разлічаная на 3 месяцы. Яна не прадугледжвае выдачы інвестыцый у абмен на дзель у бізнэсе, а толькі працу з ментарам, экспэртамі і кансультантамі.

Але гэта не менш каштоўна. Партнёры акселератара - найбуйнейшыя фармацэўтычныя кампаніі, вытворцы медтэхнікі і страхавыя аператары. Сярод ментараў - топ-мэнэджары Pfizer, UNIQA, AFFiRiS, Savira Pharmaсeuticals і гэтак далей.

Такім чынам, удзел у Vienna Health Hub дае стартапам магчымасць наўпроставага выхаду на карпарацыі, інвестараў і патэнцыйных спажыўцоў паслуг.

Пры гэтым, каб патрапіць у праграму, стартап павінен знаходзіцца ў сталай стадыі: мець пацверджаную бізнэс-мадэль і дзейны прататып.

Сістэма, распрацаваная Healthy Networks, дазваляе ў хатніх умовах праверыць свае лёгкія і вызначыць магчымую наяўнасць захворванняў - такіх, як пнеўманія, астма, бранхіт, грып.

Як паведамлялася восенню мінулага года, кампанія прыцягнула 100 тысяч даляраў ад расейскага венчурнага фонду Spacemind Capital, які інвестуе ў ІТ-стартапы.

А гэтым летам прайшла інфармацыя, што Healthy Networks атрымалі інвестыцыі ад беларускага аб'яднання «Сетка бізнэс-анёлаў» шляхам угоды на аснове дамовы канверсоўнай пазыкі.

У камандзе стартапа - Алена Бінецкі, Аляксей Каранкевіч, Максім Зябко, Юлія Нарушэвіч ды іншыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках