25 красавiка 2024, Чацвер, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя спрасціла працэдуру выдавання грамадзянства для замежнікаў

3
Турцыя спрасціла працэдуру выдавання грамадзянства для замежнікаў

Турцыя скараціла фінансавыя і інвестыцыйныя крытэры для выдавання грамадзянства замежнікам.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com са спасылкай на Reuters.

Згодна з новымі правіламі, замежнікі могуць стаць грамадзянамі Турцыі, калі яны валодаюць нерухомай маёмасцю на суму 250 тысяч даляраў ЗША на працягу трох гадоў. Летась неабходны кошт маёмасці складаў 1 мільён даляраў.

Сума дэпазітаў, якія павінны захоўвацца ў банках Турцыі, для атрымання грамадзянства таксама знізілася з 3 мільёнаў да 500 тысяч даляраў. Фіксаваная сума капіталу, прадугледжаная для атрымання грамадзянства, зніжаецца з 2 мільёнаў да 500 тысяч даляраў.

Акрамя таго, для атрымання права на грамадзянства трэба наняць не менш за 50 работнікаў - раней неабходна было 100.

Паводле афіцыйных звестак, летась замежнікі набылі нерухомасць у Турцыі на суму 4,6 мільярда даляраў. Значную частку выкупілі грамадзяне Ірака, Саудаўскай Арабіі, Кувейта і Расеі.

Урад Турцыі прымае захады для стымулявання інвестыцый у эканоміку і ўмацаванне ліры, якая сёлета ўпала на 40%. Прычынай сталі асцярогі ў сувязі з грашова-крэдытнай палітыкай прэзідэнта. Эрдагана і сварка са Злучанымі Штатамі, якая вылілася ва ўзаемныя санкцыі і ўвядзенне гандлёвых бар'ераў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках