23 красавiка 2024, aўторак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашука нацыянальнага маштабу

39
Ашука нацыянальнага маштабу

Улады «малююць» амаль нулявое беспрацоўе, а людзі ад такой сацыяльнасці тысячамі з’язжаюць на заробкі за мяжу.

Беларуская дзяржава датуе жыллёва-камунальныя паслугі, але прымушае людзей істотна пераплачваць за спажывецкія тавары. Урад субсідуе сельгасвытворцаў, але беларускія прадукты харчавання коштамі ніжэйшымі за выдаткі вытворчасці атрымліваюць расейскія спажыўцы. Улады надта апякуюцца будаўнічым сектарам, але толькі знаёмыя дэвелапэры атрымліваюць найлепшыя пляцоўкі зямлі ў Менску і «выстаўляюць» за 1 кв.м трохразовую велічыню сярэднямесячнага заробку. Улады «малююць» амаль нулявое беспрацоўе, а людзі ад такой сацыяльнасці тысячамі з'язджаюць на заробкі за мяжу.

Пра «сацыяльную» эканоміку па-беларуску ў інтэрв'ю «Белгазеце» разважае кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

ІМАНЕНТЫ КОД

- Сацыяльная арыентацыя для беларусаў падобная да бульбы з мясам. Яны могуць дэгуставаць анчоусы, філе з падліўкай «Мадэра» або бачок баранчыка, але бульба з мясам - гэта тая бясцэнная страва, якая дазваляе беларусу наесціся ўволю. Не забывайце: у СССР у кожным доме было радыё, адкуль, пачынаючы з 6-й раніцы, транслявалі аптымістычнае «ў нас усё для народа». Сацыяльная арыентацыя была «іманентнай».

Усе ведалі, што, калі ты цалкам дурны, скончыўшы школу, паступіш у інстытут, дзе атрымаеш бясплатную адукацыю. Потым пойдзеш на працу - працоўнае месца было гарантаванае. Будзеш нармальна працаваць - праз 10-15 гадоў табе дадуць кватэру. Лекарам і настаўнікам, якія пасля заканчэння ВНУ з'язджалі працаваць у вёску, жыллё выдавалі адразу ж.

Акрамя таго, ударнікаў вытворчасці - даярак, токараў, шахцёраў - запісвалі ў чаргу на атрыманне аўтамабіля. Таму ў СССР былі выдатныя сацыяльная датацыі.

Лекі ад істэрыі

- Майму сэрцу дарогі Барак Абама. Ён здолеў зрабіць тое, што не змаглі зрабіць ні Ельцын, ні Гарбачоў, ні Пуцін. Увёўшы санкцыі супраць Расеі, Абама штурхнуў расейцаў заняцца сваёй эканомікай - перайсці да вырошчвання агуркоў і таматаў, кароў і свіней, а не спачываць на сваіх прыродных багаццях - нафце і газе.

Расейская нафта і газ - гэта энергетычны праклён Беларусі. Бо як толькі Беларусь пазбавіцца ад нафтагазавай істэрыі, яна пачне займацца справай - крочыць у IV прамрэвалюцыі сямімільнымі крокамі. Так што мы можам толькі падзякаваць спадару Мядзведзеву і Новаку.

Ашука нацыянальнага маштабу

- Прынцыповая памылка нашай улады была ў тым, што яна не дапоўніла сацыяльныя інстытуты (гэта інстытуты адукацыі, аховы здароўя, пенсійная сістэма і г.д.) эканамічнай дэмакратыяй. Бо без свабоды спажывецкага выбару і эканамічных паводзін немагчыма дасягнуць добрых вынікаў.

Таму чыноўнікам ад Міністэрства аховы здароўя ўдалося стварыць манаполію на пастаўку лекаў і абсталявання. Гэта форма таталітарнай эканомікі, манапалістычнага прысваення часткі ВУП краіны.

Магу толькі сказаць, што бясплатная медыцына вядзе да росту хамства. Паглядзіце, што ў нас дзеецца ў паліклініках. Чэргі велізарныя. Талончыкаў увесь час не стае, запісвацца да лекараў прыходзіцца за тыдзень, а то і за месяц. У выніку тыя, хто не трапляе да лекара, шалеюць, узнікаюць хамскія стасункі. Тут сур'ёзная дэфармацыя.

Халуйства, Хамства, Дармаўшчына, Крывадушнасць - вынік таго, што на ўзроўні арганізацыі грамадства чалавека выключылі з сістэмы прыняцця пастаноў, уключыўшы ў нейкую агульнанацыянальную прапагандысцкую ашуку.

У выніку атрымалі неафеадальнае ўтварэнне, у якім князькі раённага і гарадскога ўзроўню лаяльна дзейнічаюць у дачыненні да князькоў больш высокага ўзроўню. Гэта наўпроставы шлях да агульнай дэградацыі грамадства.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках