«Дапамажыце, нас масава скарачаюць!»
117- 15.09.2018, 8:49
- 124,974
З прадпрыемства Смалявіцкага ЖКГ звольнілі 200 чалавек.
У роспачы работнікі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Смалявіцкая ЖКГ» напісалі ліст у рэдакцыю Charter97.org.
«Глыбокапаважаная рэдакцыя інтэрнэт-парталу «Хартыя-97»,
У нас, работнікаў Смалявіцкай ЖКГ уся надзея толькі на вас! Дапамажыце! Нас проста выкідваюць на вуліцу! Масава скарачаюць у нікуды!
З прадпрыемства звольнілі 200 чалавек! Большасць з нас людзі сямейныя і ўжо ва ўзросце і ўладкавацца нам кудысьці надта праблематычна! У Смалявічах работы таксама няма, шмат вакансій ліпавых.
Пішам гэты зварот ананімна, мы баімся, што наогул нас зацкуюць, уся надзея толькі на вас. Можа, вы апублікуеце гэты ліст і хоць так даведаюцца пра тое беззаконне, якое дзеецца на нашым прадпрыемстве з прыходам новага дырэктара! Калі ласка, дапамажыце нам!
Калектыў работнікаў КУП «Смалявіцкая ЖКГ», - гаворыцца ў лісце.
На прадпрыемстве адмовіліся размаўляць з карэспандэнтам Charter97.org. На сайце КУП «Смалявіцкая ЖКГ» гаворыцца, што цяпер спісачная колькасць работнікаў прадпрыемства складае 827 чалавек. Гэта значыць, калі скарачэнні адбыліся, то звольненая чвэрць супрацоўнікаў.