29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятроў і Башыраў «пераблыталі» сабор у Солсберы з домам Скрыпалёў

34
Пятроў і Башыраў «пераблыталі» сабор у Солсберы з домам Скрыпалёў

Маршрут перамяшчэння падазраваных паводле справы Скрыпалёў зафіксаваны на відэакамерах.

У тэлеінтэрв'ю, якое выйшла ў эфір напярэдадні, падазраваныя ў атручванні Скрыпалёў Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў заявілі пра «недатычнасць да злачынства», паведамляе «Радыё Свабода».

Яны сказалі, што не з'яўляюцца агентамі расейскіх спецслужбаў, а бізнэсоўцы, і ездзілі ў брытанскі Солсберы, дзе былі атручаныя былы агент ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія, як турысты, каб паглядзець на кафедральны сабор. Тое, што яны наведалі горад двойчы - 3 і 4 сакавіка - яны патлумачылі дрэнным надвор'ем у першы дзень. Яны паабяцалі паказаць фатаграфіі з Солсберы, напрыклад, на фоне сабора. Як заявіла 14 верасня галоўная рэдактарка расейскага прапагандысцкага канала RT Маргарытa Сіманьян, Пятроў і Башыраў пакуль не даслалі ёй гэтыя фатаграфіі.

Абодва расейцы 3 і 4 сакавіка трапілі на запісы камер вонкавага назірання ў Солсбeры. Пры гэтым маршрут іх перамяшчэння па горадзе, які можна рэканструяваць на падставе запісаў з камер, сведчыць аб тым, што яны адправіліся не да сабора, а ў раён, дзе размешчаны дом Сяргея Скрыпаля.

Брытанская паліцыя сцвярджае, што Башыраў і Пятроў нанеслі на дзвярную ручку дома былога агента ГРУ атруту «Навічок». Паводле брытанскіх уладаў, абодва - агенты расейскай вайсковай выведкі. Іх выказванні ў інтэрв'ю RT брытанскія афіцыйныя асобы назвалі хлуснёй.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках