18 лiпеня 2019, Чацвер, 23:32
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Беларусы паехалі сплаўляцца на байдарках у Карэлію і зніклі

10

З 25 ліпеня яны не выходзяць на сувязь.

У канцы ліпеня трое беларусаў паехалі на аўтамабілі ў Карэлію на адпачынак: мужчыны планавалі сплаўляцца на байдарках. Прыбыць яны павінны былі на раку Паўночная Шуя, піша onliner.by. Ужо ў Расеі беларусы набылі мясцовую сім-карту і 25 ліпеня адправілі родным паведамленне пра тое, што з імі ўсё добра. Пасля гэтага на сувязь не выходзілі. Вярнуцца мужчыны павінны былі 4 жніўня, аднак іх дагэтуль няма. У міліцыю заяву ўчора напісала дачка аднаго са зніклых. Жонка іншага зніклага пакуль чакае мужа і не звярталася ў праваахоўныя органы.

- Раней тата з сябрамі ездзіў у Карэлію на цягніку - там іх сустракаў чалавек і адвозіў на месца сплаву, - распавядае дачка зніклага Леаніда Вараб'ёва. - Але гэтым разам яны ўтрох паехалі на аўтамабілі сябра - Volkswagen Sharan светла-шэрага колеру. З'ехалі 22 ліпеня, а 25 ліпеня даслалі СМС з расейскага нумара. Маўляў, усё ў парадку, купаемся ў Паўночнай Шуі. Пасля гэтага на сувязь ніхто не выходзіў. Вярнуцца яны павінны былі на гэтых выходных... Сябар бацькі на час паездкі аддаў ляжачую маці ў пансіянат і павінен быў забраць у пачатку тыдня. Ён вельмі прынцыповы і пунктуальны чалавек і павінен быў прыехаць за ёй у тэрмін

Анастасія ўчора напісала заяву РУУС Савецкага раёна, таксама дзяўчына звязалася з атрадам «Анёл» і расейскімі праваахоўнікамі.

- У расейскую паліцыю тэлефанавала я самастойна, - дзеліцца ўражаннямі Анастасія. - Яны запісалі ўсе звесткі і паабяцалі, што зробяць усё, што ў іх сілах. Чаму я не звярнулася ў міліцыю раней? Мы з татам не ў вельмі блізкіх стасунках, я даведалася пра знікненне ад жонкі яго сябра, які таксама не вярнуўся дадому.

Алена, жонка яшчэ аднаго зніклага мужчыны, кажа, што ў міліцыю пакуль не звярталася.

- Яны павінны былі вярнуцца ў нядзелю ці панядзелак, але пакуль ад іх няма вестак, - кажа Алена. - У якое канкрэтна месца яны адправіліся, я не ведаю. У міліцыю пакуль не звярталася, пачакаю яшчэ дзень. У іх падчас сплаваў усякія форс-мажоры здараліся. Аднойчы яны паехалі ў Карэлію на два тыдні, а вярнуліся раней, таму што было вельмі халодна.

У Карэлію адправіліся Леанід Верабей, Аляксандр Валасюк і Андрэй Чыкуноў. Яны паехалі на Volkswagen Sharan светла-шэрага колеру (з беларускімі нумарамі, магчыма, апошняя лічба нумара 7). Пасля перасячэння беларуска-расейскай мяжы набылі расейскую сім-карту з нумарам: 792 (136) 41-187. На фота Леанід Верабей і Аляксандр Валасюк.