29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенцы распрацавалі мабільную праграму для турыстаў і перамаглі навучанне ў ЗША

1
Гарадзенцы распрацавалі мабільную праграму для турыстаў і перамаглі навучанне ў ЗША

Маладыя людзі з Гародні з праектам «BringMeGift» атрымаюць $ 130 тысячаў інвестыцый.

Расейска-амерыканскі акселератар Starta адабраў дваццаць тры інавацыйныя праекты для шостага набору ў сваю праграму. Сярод мноства заявак з усіх куткоў Усходняй Еўропы ў лідары ўвайшлі і чатыры праекты з Беларусі, newgrodno.by. Гэта стартапы – FastBuy, Esupl, BringMeGift і The Beerbet.

Хлопцы з Гародні з праектам «BringMeGift» атрымаюць $ 130 тысячаў інвестыцый і пройдуць трохмесячную акселерацыю ў Нью-Ёрку, дзе камандзе трэба прайсці навучанне, выйсці на рынак ЗША, заваяваць кліентаў і знайсці інвестараў для далейшага развіцця.

BringMeGift – турыстычны праект для падарожнікаў і лакальных кампаній з таварамі і паслугамі з адмысловымі акцыямі ад мясцовых пастаўшчыкоў. Прасцей кажучы, гэта мабільная праграма, якая значна спрашчае жыццё падарожнікам. Аўтары праекта BringMeGift Юлія Гацко і Віктар Семяняка падарожнічаюць даўно і шмат, і ідэя аб'яднаць у адно цэлае такія вядомыя рэсурсы для інфармавання падарожнікаў, як Booking.com, Airbnb, CouchSurfing, Foodsharing, Uber, BlaBlaCar, знайшла годны выхад.

Праграма стартуе 6 жніўня і закончыцца днём прэзентацый у лістападзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках