18 красавiка 2024, Чацвер, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падоўжыў прадуктовае эмбарга

8
Пуцін падоўжыў прадуктовае эмбарга
Фота: onliner.by

Расейцаў пакінулі без замежных прадуктаў да канца 2019 года.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прадоўжыў да канца наступнага года дзеянне ўказа аб прадуктовым эмбарга ў дачыненні да краінаў, якія прынялі санкцыі супраць Расеі. Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі ў чацвер, 12 ліпеня.

«Падоўжыць з 1 студзеня да 31 снежня 2019 года дзеянне асобных спецыяльных эканамічных захадаў, прадугледжаных указам прэзідэнта РФ ад 6 жніўня 2014 года №560 “Аб прымяненні асобных спецыяльных эканамічных захадаў у мэтах забеспячэння бяспекі РФ” і падоўжаных указамі прэзідэнта РФ ад 24 чэрвеня 2015 года №320, ад 29 чэрвеня 2016 года №305 і ад 30 чэрвеня 2017 года №293», – гаворыцца ва ўказе.

Улетку 2014 года Масква ўвяла забарону на ўвоз у краіну шэрагу прадуктаў з краінаў, якія падтрымліваюць антырасейскія санкцыі. У спіс трапілі ЗША, Канада, Аўстралія, краіны-чальцы Еўразвязу, Нарвегія, Албанія, Чарнагорыя, Ісландыя, Ліхтэнштэйн.

З 1 студзеня 2016 г. Масква ўвяла прадуктовае эмбарга ў дачыненні да Украіны. У ліпені 2017-га расейскія ўлады прадоўжылі дзеянне папярэдняй рэдакцыі харчовага эмбарга да канца 2018 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках