29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент заклікаў не выкарыстоўваць прадукцыю «Лабараторыі Касперскага»

9
Еўрапарламент заклікаў не выкарыстоўваць прадукцыю «Лабараторыі Касперскага»

Рэзалюцыя, якую падтрымаў ЕП, заклікае палепшыць узаемадзеянне паміж краінамі ў пытаннях кібербяспекі.

Еўрапейскі парламент заклікаў спыніць выкарыстанне прадуктаў «Лабараторыі Касперскага». Адпаведную рэзалюцыю ЕП прыняў 13 чэрвеня, паведамляе gordonua.com са спасылкай на Euractiv.

Дакумент падтрымалі 476 парламентарыяў, 151 прагаласаваў супраць, 36 устрымаліся.

У рэзалюцыі прадукцыю «Лабараторыі Касперскага» назвалі «шкоднаснай», дэпутаты таксама заклікалі вывучаць праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца ў розных установах.

Дырэктар «Лабараторыі Касперскага» Яўген Касперскі сказаў, што галасаванне Еўрапарламента «заахвочвае кіберзлачыннасць у Еўропе». Ён абвясціў, што кампанія прыпыняе сваю працу з паліцэйскім агенцтвам Europol у рамках праекта No More Ransom.

Камісарка ЕЗ у лічбавых тэхналогіях Марыя Габрыэль раней заяўляла, што выкарыстанне прадукцыі «Лабараторыі Касперскага» у Еўракамісіі «вельмі абмежаваная».

Рэзалюцыя таксама заклікае палепшыць узаемадзеянне паміж краінамі ў пытаннях кібербяспекі.

У верасні 2017 года ўсе дзяржаўныя ўстановы ЗША абавязалі адмовіцца ад выкарыстання антывірусаў «Лабараторыі Касперскага». Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША заявіла, што «Лабараторыя Касперскага», магчыма, супрацоўнічае з расейскімі спецслужбамі і Крамлём, таму выкарыстанне яе праграмнага забеспячэння можа пагражаць нацыянальнай бяспекі ЗША і спрыяць ажыццяўленню кібератакі.

У снежні 2017 года выкарыстанне антывірусаў «Лабараторыі Касперскага» забаранілі ва ўрадавых установах Вялікабрытаніі і Літвы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках