29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць Алеся Ліпая распачатая крымінальная справа

7
Супраць Алеся Ліпая распачатая крымінальная справа

Дырэктара БелаПАН абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў.

Кіраўнік беларускага незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму 173 тысячы рублёў, паведамляе КДК.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў).

Ліпая падазраюць у тым, што ён не заплаціў падаходны падатак з даходаў, атрыманых за мяжой.

Паведамляецца, што нібыта ў 2016-2017 гг Ліпай атрымаў ад нерэзідэнтаў Беларусі даход на агульную суму, большую за 1,3 мільёна рублёў, не падаў падатковыя дэкларацыі і не выплаціў падаходны падатак. Такім чынам, паведамляе КДК, Ліпай не выплаціў падаткаў на суму 173 тысячы рублёў.

Ліпай прызнаў парушэнне заканадаўства і заплаціў падатак і пеню ў суме, большай за 191 тысячу рублёў. Але з улікам таго, што сума шкоды перавысіла 1 тысячу базавых адзінак, фінансавая міліцыя абавязаная ўстанавіць абставіны атрымання грошай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках