25 красавiка 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лівія абмежавала пастаўкі нафты

Лівія абмежавала пастаўкі нафты

Трыпалі спыніў два з трох нафтавых партоў праз узброеныя сутыкненні.

Лівія ў чацвер, 14 чэрвеня, часова спыніла адгрузку нафты ў двух з трох найбуйнейшых нафтавых партоў краіны праз узброеныя сутыкненні.

Пра гэта паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, піша Інтэрфакс-Украіна.

Паводле іх звестак, работнікаў самага вялікага нафтавага тэрмінала Лівіі ў Эс-Сідэры эвакуявалі. У порце Рас-Лануф, трэцім па велічыні ў краіне, гарыць як мінімум адзін рэзервуар для захоўвання паліва, піша Arab News.

Баі паміж ўзброенымі групоўкамі ідуць прыкладна ў 20 км на поўдзень ад Эс-Сідэра, заявіў Bloomberg прадстаўнік 302-й армейскай брыгады, якая адказвае за бяспеку часткі нафтавых аб'ектаў. Праца нафтавых радовішчаў пакуль не закранутая.

Абмежаванне экспарту з Лівіі дапаўняе шэраг праблем з пастаўкамі нафты, якія чальцам Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты трэба будзе абмеркаваць на наступным тыдні.

У апошнія тры месяцы Лівія агулам здабывала 990 тысяч барэляў на дзень (б/д), нарасціўшы здабычу з 550 тысяч б/д у красавіку 2017 года.

Да вайны 2011 года Лівія, якая валодае найбуйнейшымі ў Афрыцы радовішчамі нафты, здабывала прыблізна 1,6 млн б/д.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках