20 красавiка 2024, Субота, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курапатах невядомыя вывезлі крыжы з-пад рэстарацыі «Поедем поедим»

18
У Курапатах невядомыя вывезлі крыжы з-пад рэстарацыі «Поедем поедим»

Крыжы былі пастаўленыя 12 чэрвеня, каб перашкодзіць аўтамабілям пад'язджаць да рэстарацыі.

Невядомыя вывезлі крыжы, якія раней абаронцы Курапатаў паставілі каля рэстарацыі «Поедем поедим». Пратэстоўцы пакуль не вызначылі, ці будуць аднаўляць крыжы, паведамляе «Радыё Свабода».

Крыжы былі пастаўленыя 12 чэрвеня, каб перашкодзіць аўтамабілям пад'язджаць да рэстарацыі праз зялёную зону Курапатаў. На наступны дзень іх выкапалі і склалі побач. За 13 чэрвеня абаронцы Курапатаў аднавілі восем крыжоў, але цяпер крыжы зніклі зусім.

12 чэрвеня, вечар
13 чэрвеня, раніца
13 чэрвеня, вечар

Тым часам Ганна Шапуцька піша ў Фэйсбуку, што ўлады ставяць шлагбаум, каб перашкодзіць аўтапарушальнікам: «Проста цяпер з боку дарогі Калодзішчы-Заслаўе ўсталёўваюць шлагбаум, каб не ездзілі праз зялёную зону мемарыяла. Быў чыноўнік з Менрайвыканкама Мякіннік Аляксандр Пятровіч».

Дарэчы, 13 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі хацелі скласці пратаколы на Ганну Шапуцьку і Таццяну Кім за самавольны захоп зямлі. Актывісты заявілі, што зямлю не захоплівалі. Міліцыянты запісалі звесткі Ганны Шапуцькі і яе мужа, а таксама Таццяны Кім.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках