18 красавiка 2024, Чацвер, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Польшчы ў Маскве атрымала лісты з невядомым рэчывам

1
Амбасада Польшчы ў Маскве атрымала лісты з невядомым рэчывам

Абодва канверты былі агледжаныя спецыялістамі.

Два лісты з невядомым рэчывам прыйшлі ў пасольства Польшчы ў Маскве. Пра гэта паведамілі РБК у прэс-службе Міністэрства замежных спраў Польшчы.

«Міністэрства замежных спраў [Польшчы] пацвярджае, што пасольства Польшчы ў Маскве атрымала два лісты, якія змяшчаюць рэчыва невядомага паходжання», - распавялі ў польскім МЗС.

У ведамстве адзначылі, што абодва канверты былі агледжаныя спецыялістамі. Было ўстаноўлена, што рэчыва, якое знаходзіцца ў лістах не ўяўляе пагрозы.

У глаўку МУС РФ паведамілі, што лісты ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы былі адпраўленыя ад імя дэпутата Дзярждумы РФ, члена фракцыі «Адзіная Расея» і думскага камітэта міжнародных спраў Сяргея Жалязняка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках