20 красавiка 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: У Магілёўскай вучэльні дзяцей збівалі і прымушалі працаваць

4
СК: У Магілёўскай вучэльні дзяцей збівалі і прымушалі працаваць
ФОТА: SPTU2.MOGILEV.BY

У Магілёве будуць судзіць кіраўніцтва СПТВ.

Дырэктара Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай прафесійна-тэхнічнай вучэльні закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі і двух яго намеснікаў абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, паведамляе СК Беларусі.

У канцы мінулага года ў вучэльні адбылося здарэнне - збеглі шасцёра выхаванцаў. Пасля таго, як іх вярнулі, намеснікі дырэктара спрабавалі высветліць у хлопцаў усе акалічнасці. Яны не знайшлі нічога лепшага, як збіць дзяцей і закрыць іх у пакоі бацькоў на ноч. Аднаму з вучняў зламалі хрыбетнік.

Яшчэ аднаго хлопца 2001 года нараджэння за парушэнне правілаў унутранага распарадку збівалі сістэматычна.

Службовым асобам выстаўленыя абвінавачванні паводле ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ім пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 3 да 10 гадоў.

Дырэктар вучэльні ў верасні 2016 года ўчыніў наезд на службовым аўтамабілі на сямігадовую дзяўчынку.

«А ў перыяд з верасня 2016 года да сакавіка 2017 года абвінавачваны сістэматычна даваў незаконныя ўказанні падначаленым яму па службе работнікам і выхаванцам вучэльні аб арганізацыі і выкананні ў ягоных асабістых мэтах розных прац, у тым ліку з выкарыстаннем службовага транспарту», - кажа афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Паводле аднаго з артыкулаў дырэктару вучэльні пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі.

«Мера стрымання, ужытая да абвінавачаных, застаецца ранейшай - узяцце пад варту», - адзначаюць у Следчым камітэце.

Крымінальную справу пракурор накіраваў у суд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках