У Крыме прапала электрычнасць і мабільная сувязь
6- 13.06.2018, 15:57
- 24,441
Акупаваны паўвостраў застаўся без святла.
У Крыме адбылося маштабнае адключэнне электраэнэргіі і не працуе мабільная сувязь.
Аб адсутнасці святла «Новой газете» паведамляюць жыхары Еўпаторыі, Севастопаля, Сімферопаля, Ялты і іншых гарадоў.
Карэспандэнт «Новой газеты» паведамляе, што адключэнне адбылося блізу 15:00 паводле маскоўскага часу. Прычыны аварыі пакуль невядомыя. Атрымаць каментар прадстаўнікоў «Крымэнэрга» «Новой газете» не атрымалася, бо на паўвостраве назіраюцца збоі ў працы сотавай сувязі.
РІА «Новости» таксама перадае, што святлафоры ў Сімферопалі не працуюць, крамы засталіся без святла.