28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на выходных

1
Якім будзе надвор'е на выходных

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

7 снежня (пятніца) уначы варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень у заходніх і цэнтральных раёнах краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі, піша Гідрамет.

Уначы на захадзе Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей, раніцай і ўдзень у заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, удзень будзе пераходзіць у дождж). Месцамі слабы туман. У асобных раёнах будзе назірацца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы сярэдні, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1..-7°С, у Магілёўскай і Гомельскай абласцях пры прасвятленнях да -10°С; максімальная ўдзень ад -5°С на ўсходзе да +4°С на захадзе. Атмасферны ціск будзе падаць.

8 снежня надвор'е ў нашай краіне будуць вызначаць атмасферныя франты ад атлантычнага цыклону, што перамяшчаецца праз паўднёвыя раёны Скандынавіі на Балтыйскае мора. У многіх раёнах краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, пераважна ў заходняй палове з дажджом). Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе -2..- 9°С, на захадзе краіны -1.. +1°С; максімальная будзе вагацца ад -4°С на ўсходзе да +6°С на захадзе краіны.

9 снежня ў Беларусі захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў ад цыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам. Уначы на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, удзень месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні сярэдні, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -4..+2°С, максімальная ў сярэдзіне дня складзе -2..+4°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках