20 красавiка 2024, Субота, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На паліклініку грошай няма, а на арку знайшліся»

4
«На паліклініку грошай няма, а на арку знайшліся»

Актывістка з Магілёва заклікала падпісвацца за будаўніцтва паліклінікі для новых мікрараёнаў.

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вікторыя Шавялевіч запісала відэа, у якім чарговым разам звярнула ўвагу на вельмі актуальную для Магілёва праблему. У новых хуткарослых мікрараёнах - Спадарожніку і Казіміраўцы - няма паліклінікі, што прыносіць шматлікія нязручнасці гараджанам, піша mogilev.online.

Людзі вымушаныя ехаць у іншыя раёны горада, каб трапіць да лекара. Фельчарскі пункт у Казіміраўцы альбо не працуе, альбо там няма лекараў, распавядае Шавялевіч. Чыноўнікі на ўсе звароты адказваюць, што на паліклініку не стае грошай.

Будаўніцтва паліклінікі было запланавана яшчэ ў 2008 годзе. Такім чынам, грошы на яе не знаходзяцца ўжо цягам 10 гадоў.

Пры гэтым на «Трыумфальную арку», якая не мае для горада ніякай рэальнай карысці і якую многія гараджане ўважаюць за пампезна-бессэнсоўную, грошы знайшліся, звяртае ўвагу Вікторыя Шавялевіч. Паводле розных звестак, на яе будаўніцтва было выдаткавана ад 450 тысяч (афіцыйныя звесткі) да 2 млн (неафіцыйная лічба) даляраў у эквіваленце.

Вікторыя Шавялевіч заклікала гараджан далучацца да кампаніі збору подпісаў за будаўніцтва паліклінікі для мікрараёнаў Спадарожнік і Казіміраўка. На сёння падпісаліся ўжо больш за 600 гараджан.

Кантактны тэлефон актывісткі для ахвотных далучыцца да кампаніі: +375 44 739 42 56.

Нагадаем, што ў Магілёве, выдаткавалі ў гэтым годзе мільёны даляраў на падрыхтоўку да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі і на сустрэчу ў яго рамках Пуціна і Лукашэнкі, да Новага года раптам скончыліся грошы на падарункі для дзяцей. Традыцыйныя навагоднія наборы прысмакаў упершыню атрымаюць толькі дашкольнікі і малодшыя школьнікі з так званай «ільготнай» катэгорыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках